ста́ртавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да старту (у 1 знач.), звязаны са стартам. Стартавы сігнал. // Які служыць для падачы сігналаў на старце. Стартавы пісталет.
2. Які мае адносіны да старту (у 2 знач.), які знаходзіцца на старце, паказвае лінію старту. Стартавая лінія. Стартавая пляцоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.
1. чаго. Паставіць у значнай колькасці.
Н. стагоў сена.
Н. талерак на стол.
2. што. Накіраваць на каго-, што-н., у бок каго-, чаго-н.; нацэліць.
Н. пісталет на каго-н.
3. што. Выставіць наперад, выцягнуць.
Н. рукі.
4. што. Накіраваць на каго-, што-н. (позірк, вочы і пад.).
Н. вочы.
5. што. Падняць, зрабіць стаячым (каўнер).
Н. каўнер.
6. чаго. Пабоямі нарабіць (сінякоў, гузакоў; разм.).
7. што. Паставіць грэцца (пра самавар).
Н. самавар.
◊
Наставіць на розум — даць разумную параду, навучыць чаму-н. добраму.
|| незак. настаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
вы́хапіць сов., в разн. знач. вы́хватить;
в. пістале́т — вы́хватить пистоле́т;
в. з рук кні́гу — вы́хватить из рук кни́гу;
в. цыта́ту — вы́хватить цита́ту;
в. з агню́ — вы́хватить из огня́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ста́ртавы спарт Start-;
ста́ртавы пістале́т Stártpistole f -, -n;
ста́ртавы ну́мар Stártnummer f -, -n;
ста́ртавая кало́дка [ту́мба] Stártblock m -(e)s, -blöcke;
ста́ртавая пляцо́ўка Stártplatz m -es, -plätze
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БАКА́ЛАЎ Ігар Рыгоравіч
(9.12.1939, г. Екацярынбург — 25.9.1992),
бел. спартсмен (стралк. спорт, буйнакаліберны рэвальвер і малакаліберны пісталет). Засл. майстар спорту СССР (1990). Скончыў Мінскі радыётэхнікум (1970). Чэмпіён свету ў асабістым (1962) і камандным (1962; 1966) першынствах, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў асабістым (1962) і камандным (1966; 1970) першынствах. Чэмпіён Еўропы ў камандным (1963), Спартакіяд народаў СССР (1967, 1971) і СССР (1964, 1966—69, 1971—72) у асабістым першынствах.
т. 2, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Pistóle
f -, -n пістале́т
j-m die ~ auf die Brust sétzen — прыста́ць да каго́-н. з нажо́м да го́рла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
свінча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Злітак свінцу, які выкарыстоўваецца ў бітах, або як зброя ў кулачнай бойцы. Ён [Рагуля] адным ударам выбіў пісталет з рукі, а другім захаванай у руцэ свінчаткай моцна выцяў Галембу ў скронь. Асіпенка.
2. Свінцовае грузіла на рыбалоўнай сетцы.
3. Нагайка з уплеценым куском свінцу на канцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
go off
а) пайсьці́; вы́ехаць, ад’е́хаць
б) вы́страліць, стрэ́ліць (пра пістале́т)
в) зыйсьці́, пераста́ць
г) паме́рці
д) адбы́цца
The picnic went off as planned — Пі́кнік адбы́ўся, як плянава́лася
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
узво́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.
Невялікае вайсковай падраздзяленне (у пяхоце, артылерыі і пад.). Стралковы ўзвод. Кулямёты ўзвод. □ Начамі з пушчы за Нёман выязджалі разведчыкі, выходзілі ўзводы, падчас цэлы атрад ні брыгада. Брыль.
узво́д 2, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. узводзіць — узвесці (у 1, 2 знач.); узвядзенне.
2. ‑а. Спец. Частка затвора або замка агнястрэльнай зброі, якая стрымлівае ўдарны механізм перад баявой гатоўнасцю. Прыціснуўшыся да сцяны. Бывалы трымаў пісталет на ўзводзе. Новікаў. — Ну, час ісці ўжо... Годзе. Пайшлі!.. Курок на ўзводзе. Па праву канваіра Узвёў Аніс курок. Куляшоў.
•••
На ўзводзе — а) у стане ап’янення; у стане ўзбуджэння. Марцін жа перад тым наведаўся к суседу, Там выпіў як належыць, закусіў. Ну і на ўзводзе быў, вядома. Корбан; б) напагатове. Трымаць пісталет на ўзводзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́цяць, вытну, вытнеш, вытне; пр. выцяў, ‑цяла; заг. вытні; зак., каго-што.
Нанесці ўдар, стукнуць; ударыць. Выцяць бізуном. □ [Гагуля] адным ударам выбіў пісталет з рукі, а другім.. моцна выцяў Галембу ў скронь. Асіпенка. Зыбанула зямля, а зверху пачало нешта падаць і балюча выцяла хлопца па назе і па плячы. Шамякін. // Пашкодзіць сябе ўдарам; ударыцца. — Пракляцце! — застагнаў Рэкша, калі выцяў калена аб нешта цвёрдае. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)