кансультацыя,

абмеркаванне; парада спецыяліста; установа, якая аказвае дапамогу парадамі; дадатковыя заняткі.

т. 7, с. 600

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пара́дны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для парада, для ўрачыстых выпадкаў; святочны.

Парадная форма.

П. мундзір.

2. Пра ўваход: пярэдні, галоўны.

Парадныя дзверы.

П. ход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

рэпеты́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Папярэдняе выкананне спектакля, якога-н. відовішчнага мерапрыемства ў час іх падрыхтоўкі.

Р. п’есы.

Р. парада.

Генеральная р.

|| прым. рэпетыцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пара́д-але́ (род. пара́да-але́) м., театр. пара́д-алле́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dorada

ж. парада

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

consultation [ˌkɒnsəlˈteɪʃn] n. кансульта́цыя; пара́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

настаўле́нне, ‑я, н.

1. Павучанне, настойлівая парада. Бацькоўскае настаўленне. □ — Не лезь ты са сваімі настаўленнямі, — агрызнуўся, але без злосці Ваўчок. Хадкевіч. // Парада, якая што‑н. растлумачвае. Вася Захараўна дае апошнія настаўленні, як абыходзіцца з дзіцем. Сабаленка.

2. Інструкцыя. Настаўленне па вайсковай справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́дрый му́дры; (умный) разу́мны;

му́дрый сове́т му́драя (разу́мная) пара́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́д-алле́ театр. пара́д-але́, род. пара́да-але́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дара́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Абл. Парада. Якуб часамі даваў такія гаспадарскія дарады, што дзядзька толькі здзіўляўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)