фаршма́к
(ням. Vorschmack)
страва са здробленага селядца ці мяса, запечаных з бульбай, цыбуляй.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
пу́тра, ‑ы, ж.
Абл. Кіслая мучная страва тыпу саладухі. Міхал Кагут, мажны, з лёгкай сівізной у залацістых патлатых валасах. З асалодаю чэрпаў путру, нёс яе да рота над праснаком. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рагу́, нескл., н.
Страва з дробна парэзанага і ўтушанага з гароднінай мяса або ўтушанай гародніны з вострым соусам. [Цётка Роза] нарыхтавала яшчэ разу з труса, якога на вачах Толі падстрэліў дзядзька. Лынькоў.
[Фр. ragoût.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРАЧЫКІ,
бел. памінальная страва. Пяклі з прэснага мучнога цеста ў форме галушкі (звычайна тры). Кожны, хто прысутнічаў на памінках, адломліваў па кавалачку (адсюль праклён: «Каб па табе гарачыкі напяклі»). Елі з сытою, цёртым макам. Вядома на Усх. Палессі.
т. 5, с. 53
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
dish1 [dɪʃ] n.
1. блю́да, тале́рка; pl. the dishes по́суд;
wash/do the dishes мыць по́суд
2. стра́ва
3. infml красу́ня
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ґіро́с ’дрэнная страва, варыва’ (Сцяц.). Няясна. Відавочна, запазычанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ласу́нак ’улюбёная страва’, ’прысмакі’ (ТСБМ). Да ла́сы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
боршч, баршчу, м.
Негустая страва, прыгатаваная з буракоў, капусты, інш. агародніны і прыпраў. Украінскі боршч. □ У той жа час у Васілёвай хаце ўсе таксама сядзелі за сталом, ўпоцемку сёрбалі боршч. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. заціраць — зацерці (у 1 знач.).
2. Рэдкая страва з дробных мучных камячкоў, згатаваных на вадзе або малацэ. Зварыць зацірку. Забяліць зацірку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паштэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.
Страва з мясных, рыбных або іншых прадуктаў, працёртых да пастападобнага стану. Пячоначны паштэт. □ На стале была чырвоная ікра, заліўная курыца, паштэт, адмыслова ўпрыгожаная смажаная рыба. Арабей.
[Ням. Pastete.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)