Gelädefahrzeug

n -(е)s, -e усюдыхо́д, аўтамабі́ль павы́шанай [высо́кай] прахо́днасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Пі — пра падачу машынай гуку (мсцісл., Нар. лекс.), пібіп!аўтамабіль дае сігнал (полац., Нар. лекс.). Новыя гукапераймальныя словы. На паўднёваславянскай тэрыторыі выклічнік pi, pi‑ звязаны з падзываннем свойскай птушкі, гукаперайманнем птушыных галасоў і ўваходзіць у назвы некаторых птушак (гл. Скок, 2, 659; Бязлай, 3, 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

beater [ˈbi:tə] n.

1. выбіва́лка; узбіва́лка;

an egg beater ве́нчык для ўзбіва́ння я́ек

2. AmE драндуле́т (пра стары аўтамабіль)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

maluch

м.

1. малеча; дзіця;

2. разм. малалітражка (аўтамабіль)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

драндуле́т, ‑а, М ‑лене, м.

Разм. жарт. Пра стары экіпаж, аўтамабіль і пад. Але ж і у Засталося машыне! Крыло пагбанае, сплюшчанае, нібыта прыкіпела да скручанага кранштэйна фары. — Таа-ак.. Дасталося, Санька, і твайму драндулету. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэклама́цыя, ‑і, ж.

Заява пра недахопы, выяўленыя ў атрыманай прадукцыі або ў выкананай рабоце з патрабаваннем аплаціць страты. На завод плылі рэкламацыі: аўтамабіль бездакорна павінен быў слухацца і ў афрыканскую спёку, і ў сібірскія маразы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЕТАНАВО́З,

аўтамабіль для перавозкі бетоннай сумесі. Мае кузаў каўшовага або бункернага тыпу. Кузаў бетанавоза можа быць тэрмаізаляваны ці мець прыстасаванне для абагравання. Бетанавоз з бетонамяшалкамі, якія бесперапынна дзейнічаюць у час перавозкі, наз. Аўтабетонамяшалкамі.

т. 3, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карт

(англ. cart)

гоначны малалітражны аўтамабіль з матацыклетным рухавіком і без кузава.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

АЎТАПО́ЕЗД,

аўтамабільны поезд, аўтамабіль з паўпрычэпам або некалькімі прычэпамі цягава-счэпнымі ці апорна-седлавымі прыстасаваннямі. Маюць агульныя з аўтамабілем тармазную сістэму і электраабсталяванне; бываюць грузавыя, пасажырскія і спецыяльныя. На Беларусі аўтамабільныя паязды выпускае ВА «БелаўтаМАЗ».

т. 2, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лендро́вер

(англ. land-rover)

легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці з пярэднім і заднім прывадамі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)