нелюдзі́мы, ‑ая, ‑ае.
Які пазбягае людзей, які аддае перавагу адзіноце. Дзядзька Барыс быў нелюдзімы. Урач ведала, што жыве ён ад самай вайны адзін. Даніленка. Характар у дзеда Мацея ад прыроды быў пануры, і вяскоўцы нездарма лічылі яго нелюдзімым. Ляўданскі. // Уласцівы для такога чалавека. Нелюдзімы характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́ктар, ‑а; мн. дактары́ (з ліч. 2, 3, 4 до́ктары), ‑о́ў; м.
Разм. Урач, лекар. Ёсць бальніца, у бальніцы — І доктар, і фельчар, Хто прыходзіць ці прывозяць — Хворых лечаць, лечаць. Купала.
•••
Доктар навук якіх — самая высокая вучоная ступень у СССР; асоба, якой прысуджана гэта ступень. Доктар філалагічных навук.
[Ад лац. doctor — настаўнік, выкладчык.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ятраге́нія
(ад гр. iatros = урач + -генія)
хвароба, якая ўзнікае як рэакцыя на няправільна зразуметыя хворым словы або паводзіны ўрача, прачытаную медыцынскую літаратуру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
раздзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак., каго-што.
1. Зняць з каго‑н. адзенне. Мы раздзелі малога, урач агледзеў яго, аслухаў. Кулакоўскі. // Распрануць.
2. Разм. Аграбіць, зняўшы з каго‑н. адзенне. Ды сама [Хадора] амаль не ў споднім, Твар збялеў, што ў меле: — Ах, мой Савачка, мой родны, А мяне ж раздзелі! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ятрамеха́ніка
(ад гр. iatros = урач + механіка)
кірунак у медыцыне 16—18 ст., прадстаўнікі якога спрабавалі растлумачыць усе фізіялагічныя і паталагічныя з’явы на аснове законаў механікі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
ятрахі́мія
(ад гр. iatros = урач + хімія)
кірунак у медыцыне 16—18 ст., прадстаўнікі якога разглядалі працэсы, што адбываюцца ў арганізме, як хімічныя з’явы, хваробы — як вынік парушэння хімічнай раўнавагі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСІ́С
(Alexis) Жак Стэфен (22.4.1922, г. Ганаіў, Гаіці — крас. 1961),
гаіцянскі пісьменнік. Урач-неўрапатолаг. Пісаў на франц. мове. Забіты агентамі дыктатара Дзювалье. Аўтар раманаў «Добры генерал Сонца» (1955), «Дрэвы-музыканты» (1957), «Вокамгненна» (1959), кн. казак «Рамансера ў святле зор» (1960). У цэнтры твораў Алексіса — вобраз шматпакутнай гаіцянскай зямлі. Яго рэалізм, жорсткі і горкі, адначасова мае рамантычна-палымяны характар. Прыхільнік шырокага выкарыстання фальклору ў л-ры.
Тв.:
Рус. пер. — Добрый генерал Солнце. М., 1960;
Деревья-музыканты. М., 1964.
т. 1, с. 243
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сардэ́чнік 1, ‑а, м.
Разм.
1. Чалавек, хворы на сэрца.
2. Урач, спецыяліст па хваробах сэрца.
сардэ́чнік 2, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая меданосная расліна сямейства губакветных, якая ўжываецца ў медыцыне пры сардэчна-сасудзістых і нервовых захворваннях.
сардэ́чнік 3, ‑а, м.
Унутраная частка апаратаў, прылад і пад. Жалезны сардэчнік. // Стрыжань, які ўводзіцца куды‑н. для змацавання частак. Сардэчнік троса. // Унутраная частка электрамагніта, індуктара. Сардэчнік генератара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
участко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ўчастка (у 3 і 5 знач.). Участковы урач. Участковы аграном. Участковая выбарчая камісія.
2. у знач. наз. участко́вы, ‑ага, м. Разм. Афіцэр міліцыі, які наглядае за парадкам у падведамным яму ўчастку. [Мужчыны] звязалі Івана. І пакуль пісаўся акт, прыйшлі ўчастковы і старшыня сельсавета. Гаўрылкін.
3. у знач. наз. участко́вы, ‑ага, м. Разм. Начальнік паліцэйскага ўчастка (у 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРА́НІНАЎ Павел Фёдаравіч
(1796, г. Магілёў — 21.10.1865),
рускі батанік-сістэматык, урач. Д-р медыцыны (1824), праф. (1832). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1820), выкладаў у ёй з 1825. Выказаў ідэю адзінства развіцця свету. Разглядаў сістэматыку раслін і жывёл у сувязі з іх эвалюцыяй. Стварыў арыгінальную сістэму развіцця расліннага і жывёльнага свету. Аўтар першай у Расіі працы па тэхн. мікалогіі: «Грыбы, цвілі і пылавікі ў медыка-паліцэйскіх і іншых адносінах» (1848).
Літ.:
Русские ботаники: Биографо-библиогр. словарь. Т. 3. М., 1950.
т. 5, с. 49
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)