Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ірад назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | лаянкавае

Мучыцель, кат [па імені жорсткага цара Іудзеі Ірада].

ірадыяцыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Распаўсюджанне, павелічэнне памераў (пра хвалі, ачагі ўзбуджэння і інш.).

|| прыметнік: ірадыяцыйны.

іранцы назоўнік | мужчынскі род

Агульная назва народаў, якія насяляюць Іран.

|| жаночы род: іранка.

|| прыметнік: іранскі.

іранізаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Адносіцца з іроніяй да каго-, чаго-н., гаварыць з іроніяй пра каго-, што-н.

іранічны прыметнік

  1. гл. іронія.

  2. З іроніяй, поўны іроніі.

    • І. тон.

|| назоўнік: іранічнасць.

ірацыянальны прыметнік

  1. Супрацьлеглы рацыянальнаму пазнанню або які пярэчыць яму (кніжнае).

  2. ірацыянальны лік — у матэматыцы: які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай; процілегласць рацыянальны лік.

|| назоўнік: ірацыянальнасць.

ірбіс назоўнік | мужчынскі род

Буйное млекакормячае сямейства кашэчых, снежны барс.

ірвануцца (рвануцца) дзеяслоў | закончанае трыванне

Рэзкім рухам кінуцца, памкнуцца.

  • Конь ірвануўся з месца.

ірвануць (рвануць) дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. ірваць.

  2. Моцна тузануць, рэзка пацягнуць.

    • І. дзверы.
  3. Рэзка скрануцца з месца, рэзкім рухам кінуцца куды-н. (размоўнае).

    • Матацыкл ірвануў з месца.
  4. Пачаць імкліва рабіць што-н. (размоўнае).

    • Ірванем усе дружна.
  5. Падарваць, узарваць што-н. з выбухам.

    • Ірвануў снарад.

ірваны (рваны) прыметнік

  1. Падраны на кавалкі.

    • Ірваныя паперы.
  2. Падраны, дзіравы.

    • Ірванае адзенне.
  3. пераноснае значэнне: З няроўнымі краямі.

    • Ірваная рана.