Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

іканаграфія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Апісанне і вывучэнне вобразаў якіх-н. асоб або сюжэтаў у творах жывапісу або скульптуры.

    І. Пушкіна.

  2. зборны назоўнік: Сукупнасць такіх мастацкіх адлюстраванняў.

  3. Сукупнасць правіл, якіх павінен прытрымлівацца мастак пры адлюстраванні рэлігійных або міфалагічных сюжэтаў і асоб.

|| прыметнік: іканаграфічны.

іканапіс назоўнік | мужчынскі род

Від рэлігійнага жывапісу — пісанне ікон.

  • Старажытны і.

|| прыметнік: іканапісны.

  • І. твар (пераноснае значэнне: строгай, суровай прыгажосці).

іканапісец назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца іканапісам.

іканастас назоўнік | мужчынскі род

Сцяна з абразамі святых, якая аддзяляе алтар у праваслаўнай царкве.

|| прыметнік: іканастасны.

ікацца дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне

Пра міжвольную ікаўку.

  • Нешта ікаецца мне сёння.

|| аднакратны дзеяслоў: ікнуцца.

ікаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Міжвольна ўтвараць адрывістыя гукі, якія выклікаюцца сутаргавым скарачэннем дыяфрагмы.

  • І. пасля абеду.

|| аднакратны дзеяслоў: ікнуць.

|| назоўнік: іканне.

ікаўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Міжвольныя адрывістыя гукі, якія ўтвараюцца горлам пры іканні.

  • І. мучыць.

іклаты (ікласты) прыметнік

З вялікімі ікламі.

  • І. дзік.

|| назоўнік: іклатасць і ікластасць.

ікол назоўнік | мужчынскі род

Зуб, які знаходзіцца непасрэдна за разцамі (у некаторых жывёлін выступае з рота).

ікона назоўнік | жаночы род

У веруючых: прадмет рэлігійнага пакланення — малюнак Бога або святога; абраз.

  • І. святога.

|| прыметнік: іконны.

  • І. жывапіс.