Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

іза прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. роўнасці, падобнасці, напр. ізалінія, ізапаверхні.

ізабара назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавым атмасферным ціскам.

|| прыметнік: ізабарны.

ізаглоса назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Лінія на дыялектычнай карце, якая абазначае граніцу пашырэння асобнай моўнай з’явы.

|| прыметнік: ізаглосны.

ізаляваны прыметнік

  1. Адасоблены, асобны.

    • І. пакой.
    • Ізаляваная група.
  2. Пакрыты ізаляцыяй (у 2 знач.; спецыяльны тэрмін).

|| назоўнік: ізаляванасць.

ізалявацца дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Аддзяліцца (аддзяляцца) ад навакольнага асяроддзя.

  • І. ад людзей.

|| назоўнік: ізаляцыя.

ізаляваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з навакольным асяроддзем; аддзяліць (аддзяляць) ад чаго-н.

  • І. хворага.
  • І. злачынцу.
  • І. электрычны провад (ад другіх праваднікоў).

|| назоўнік: ізаляцыя і ізаляванне.

ізалятар назоўнік | мужчынскі род

  1. Рэчыва, якое не праводзіць электрычнага току, цеплыні або не прапускае гукаў (спецыяльны тэрмін).

  2. Дэталь для замацавання і ізаляцыі праваднікоў.

    • Фарфоравы і.
  3. Асобнае, спецыяльна прыстасаванае памяшканне для хворых або другіх асоб, якія маюць патрэбу ў ізаляцыі.

|| прыметнік: ізалятарны.

  • І. рэжым.

ізаляцыя назоўнік | жаночы род

  1. гл. ізаляваць, -цца.

  2. Рэчыва, матэрыял, якімі ізалююць электрычныя правады і іншыя праваднікі энергіі (спецыяльны тэрмін).

    • Провад з двайной ізаляцыяй.

|| прыметнік: ізаляцыйны.

ізаляцыянізм назоўнік | мужчынскі род

Палітыка дзяржаўнай замкнёнасці, адмаўлення ад удзелу ў вырашэнні міжнародных канфліктаў.

|| прыметнік: ізаляцыянісцкі.

  • Ізаляцыянісцкая палітыка.

ізаляцыяніст назоўнік | мужчынскі род

Прыхільнік ізаляцыянізму.