Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ёкат назоўнік | мужчынскі род

Моцны крык з плачам.

ёкаць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Утвараць кароткі і адрывісты гук.

    • У каня ёкае селязёнка.
  2. Раптоўна сціскацца, заміраць ад страху, хвалявання (пра сэрца).

    • Ёкае сэрца.

|| аднакратны дзеяслоў: ёкнуць.

|| назоўнік: ёканне.