юр назоўнік | мужчынскі род
Павышанае імкненне да задавальнення плоцевых пачуццяў.
- На яго напаў ю.
юр назоўнік | мужчынскі род
Павышанае імкненне да задавальнення плоцевых пачуццяў.
юрлівец назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, якому ўласціва сладастраснасць, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў.
юрлівы прыметнік
Пажадлівы, поўны юру; які выражае юр.
|| назоўнік: юрлівасць.
юродзівы прыметнік
Дурнаваты, блізкі да вар’яцтва.
Ва ўяўленні рэлігійных людзей: вар’ят, які валодае дарам прадказання.
юродства назоўнік | ніякі род
Стан бессвядомасці, вар’яцтва.
Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны.
юродстваваць дзеяслоў | неадабральнае | незакончанае трыванне
Паводзіць сябе падобна юродзіваму (у 1 знач.).
юрта назоўнік | жаночы род
Пераноснае, конусападобнай формы жыллё, крытае шкурамі ў некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры.
|| прыметнік: юртавы.
юрыдычны прыметнік
Які мае адносіны да права1 (у 1 знач.), прававы.
Які адносіцца да работы юрыста.
юрысдыкцыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Правамоцнасць праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні.
юрысконсульт назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая з’яўляецца пастаянным кансультантам ва ўстанове па пытаннях права і выступав абаронцам яе інтарэсаў у юрыдычных арганізацыях.
|| прыметнік: юрысконсульцкі.