Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

этажэрка назоўнік | жаночы род

  1. Прадмет мэблі ў выглядзе некалькіх паліц, размешчаных адна над адной на стойках.

  2. пераноснае значэнне: Невялікі самалёт простай канструкцыі з дзвюма плоскасцямі, размешчанымі адна над другой (размоўнае).

    • Лятаць на этажэрцы.

|| прыметнік: этажэрачны.

эталогія назоўнік | жаночы род

Навука аб паводзінах жывёл у натуральных умовах.

|| прыметнік: эталагічны.

эталон назоўнік | мужчынскі род

  1. Дакладны ўзор устаноўленай адзінкі вымярэння, сама такая дакладная мера.

  2. пераноснае значэнне: Узор, стандарт для параўнання з чым-н. (кніжнае).

    • Быць эталонам для каго-н.

|| прыметнік: эталонны.

этап назоўнік | мужчынскі род

  1. Асобны момант, стадыя якога-н. працэсу.

    • Новы э. развіцця.
    • Новы э. будаўніцтва города.
  2. Пункт на шляху руху войск, дзе ваеннаслужачыя забяспечваюцца харчамі, фуражом, начлегам.

  3. Пункт для начлегу на шляху партый арыштантаў, а таксама шлях іх руху да месца ссылкі і сама група, партыя арыштантаў.

  4. Асобная частка шляху, а таксама (спецыяльны тэрмін) пэўны адрэзак дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах.

    • Этапы велагонкі.

Па этапу або этапам — пад канвоем (пра спосаб перасылкі арыштантаў).

Пройдзены этап — пра тое, што зроблена, засталося ззаду.

|| прыметнік: этапны.

этна прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да народа, напр. этнагеаграфія, этнадэмаграфія, этнакультуразнаўчы, этналінгвістыка, этнамоўны, этнамузыказнаўства, этнапсіхалогія, этнасацыялогія.

этнагеаграфія назоўнік | жаночы род

Навуковая дысцыпліна, што знаходзіцца на стыку этнаграфіі з геаграфіяй і вывучае размяшчэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў.

|| прыметнік: этнагеаграфічны.

этнагенэз назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Паходжанне народаў.

  • Э. славян.

|| прыметнік: этнагенетычны.

этнаграфія назоўнік | жаночы род

  1. Навука, якая вывучае матэрыяльную і духоўную культуру народаў.

  2. Асаблівасці быту, нораваў, культуры, звычаяў якога-н. народа, народнасці, мясцовасці і пад.

    • Э. палескага краю.

|| прыметнік: этнаграфічны.

этналогія назоўнік | жаночы род

Навука, якая даследуе народы, іх паходжанне (этнагенез), рассяленні, побыт і культуру; этнаграфія (у 1 знач.).

|| прыметнік: этналагічны.

этнаніміка назоўнік | жаночы род

Раздзел анамастыкі, які вывучае назвы нацый, народаў, народнасцей, плямёнаў і г.д.

|| прыметнік: этнанімічны.