Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

эра назоўнік | жаночы род

  1. Сістэма летазлічэння, якая вадзе свой пачатак ад пэўнага моманту.

    • Хрысціянская або новая, наша э. пачынаецца са дня міфічнага нараджэння Ісуса Хрыста.
  2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга.

    • Э. касманаўтыкі.
  3. Самы вялікі храналагічны падзел, значны этап у геалагічнай гісторыі Зямлі (спецыяльны тэрмін).

    • Палеазойская э.
    • Мезазойская э.
    • Кайназойская з.

эратаман назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Чалавек, які пакутуе ад эратаманіі, схільны да эратаманіі.

|| жаночы род: эратаманка.

эратаманія назоўнік | жаночы род | кніжнае

Павышаная хваравітая сексуальнасць, палавая ўзбудлівасць.

эратызм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Празмерная пачуццёвасць, павышаны інтарэс да палавога жыцця; праяўленне цягі да палавых пытанняў.

|| прыметнік: эратычны.

эратычны назоўнік | жаночы род | кніжнае

  1. гл. эратызм і эротыка.

  2. Прасякнуты эратызмам.

|| назоўнік: эратычнасць.

эрг назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Адзінка работы (энергіі), роўная рабоце, выкананай сілай у адну дыну на шляху ў адзін сантыметр.

эрдэльтэр’ер назоўнік | мужчынскі род

Парода сабак — вялікі службовы тэр’ер з густой шорсткай поўсцю на мордзе, якая расце ў выглядзе барады і вусоў.

  • Парода эрдельтэр’ераў.

эрзац назоўнік | мужчынскі род

Непаўнацэнны заменнік чаго-н., сурагат.

  • Э. ікры.
  • Э. скуры.

эркер назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і ліхтар (у 2 знач.).

|| прыметнік: эркерны.

эрозія назоўнік | жаночы род

Поўнае або частковае разбурэнне паверхні чаго-н.

  • Э. глебы.

|| прыметнік: эразійны.

  • Эразійныя працэсы.