Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

шыба (шыбіна) назоўнік | жаночы род

Кусок шкла, устаўлены ў аконную раму.

  • Разбіць шыбу.

|| прыметнік: шыбавы.

шыбаваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Хутка, жвава рухацца, ісці.

  • Ш. па грыбы.

|| назоўнік: шыбаванне.

шыбенік назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, пакараны смерцю праз павешанне на шыбеніцы.

  2. Свавольнік, балаўнік або той, хто заслугоўвае толькі шыбеніцы, бандыт, галаварэз (размоўнае лаянкавае).

шыбеніца назоўнік | жаночы род

Тое, што і вісельня.

|| прыметнік: шыбенічны.

шыварат назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Каўнер.

  • Узяць за ш.
  • Шыварат-навыварат (размоўнае) — не так, як трэба, наадварот.

шывок назоўнік | мужчынскі род

Частка шва паміж двума праколамі іголкі.

  • Дробныя шыўкі.

|| прыметнік: шыўковы.

шыдэлак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Кручок для вязання.

шыза (шыза-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. шызы, з шызым адценнем, напр. шыза-блакітны, шыза-зялёны,шыза-чорны, шыза-шэры.

шызакрылы прыметнік

Які мае шызыя крылы.

  • Шызакрылая чайка.

шызафрэнік назоўнік | мужчынскі род

Хворы на шызафрэнію.

|| жаночы род: шызафрэнічка.