Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

шнарыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Шукаць навобмацак або заходзіць, заглядваць у розныя месцы, шукаючы каго-, што-н.

  • Ш. па закутках.
  • Ш. вачамі (пільна ўглядацца, шукаць позіркам).

|| назоўнік: шнаранне.

шнур назоўнік | мужчынскі род

  1. Кручаная ці вітая тонкая вяроўка.

    • Нацягнуць ш.
    • Ш. з адвесам (у будаўнікоў, муляроў і пад.).
  2. Электрычны провад, які складаецца з некалькіх ізаляваных жыл (спецыяльны тэрмін).

  3. Вогнеправодны жгут, які перадае іскру выбуховаму рэчыву (спецыяльны тэрмін).

    • Дэтануючы ш.
  4. Чарада (птушак); шэраг аднародных прадметаў, размешчаных адзін за адным.

    • Паляцеў ш. гусей.
    • Цягнуцца шнурам фурманкі.
  5. Вузкая палоска зямлі.

    • Араць свой ш.

|| прыметнік: шнуравы.

шнуравацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Зацягваць на сабе што-н. шнуруючы.

  • Ш. ў гарсэт.

|| закончанае трыванне: зашнуравацца.

|| назоўнік: шнураванне.

шнураваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Сцягваць шнурком.

    • Ш. чаравікі.
  2. Прашываць шнурам.

    • Ш. інвентарную кнігу.
  3. Часта хадзіць, ездзіць узад і ўперад (размоўнае).

    • Ш. па вёсцы.

|| закончанае трыванне: зашнураваць і прашнураваць.

|| назоўнік: шнураванне і шнуроўка.

|| прыметнік: шнуравальны.

шнурок назоўнік | мужчынскі род

Тонкі шнур (у 1, 4 і 5 знач.), невялікі шнур.

  • Шнуркі з чаравікаў.
  • Ш. слядоў на снезе.
  • Зямля была пабіта на шнуркі.

шнуроўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. шнураваць.

  2. Шнур на адзенні, абутку, а таксама само прашнураванае месца.

    • Распусціць шнуроўку на сукенцы.

|| прыметнік: шнуровачны.

шныпарыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Заглядваць у розныя месцы, шукаючы, высочваючы каго-, што-н.

    • Ш. па кладоўках.
  2. Хадзіць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках.

    • Па вуліцы шныпараць сышчыкі.

|| назоўнік: шнынаранне.

шнырыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

1, Тое, што і шнарыць.

  1. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.).

|| назоўнік: шныранне.

шніцэль назоўнік | мужчынскі род

Тонкая адбіўная ці рубленая катлета.