Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

улавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Схапіць, злавіць каго-, што-н. (размоўнае).

    • У каня.
  2. Выявіць і прыняць, зарэгістраваць прыборамі.

    • У. радыёхвалю.
  3. пераноснае значэнне: Успрыняць (органамі пачуццяў), заўважыць.

    • У шолах лесу.
    • У. насмешку ў словах.
    • У. сэнс выказвання.
  4. Тое, што і улучыць (у 1 знач.).

    • У зручны момант.

|| незакончанае трыванне: улоўліваць.

|| назоўнік: улоўліванне.

улагодзіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Супакоіцца.

  • Мора ўлагодзілася.

|| незакончанае трыванне: улагоджвацца.

улагодзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Дагаджаючы чым-н., задобрыць, супакоіць, суцешыць.

  • У дзіця надарункам.
  • У. калег жартамі.

|| незакончанае трыванне: улагоджваць.

|| назоўнік: улагоджванне.

|| назоўнік: улагоджанне.

улада назоўнік | жаночы род

  1. Права і магчымасць распараджацца кім-, чым-н., падпарадкоўваць сваёй волі.

    • Бацькоўская ў.
    • Перавысіць уладу.
    • Выпусціць каго-, што-н. з-пад сваёй улады.
    • Траціць уладу над сабой (губляць самакантроль).
    • Быць ва ўладзе або пад уладай каго-, чаго-н. (пад уздзеяннем, уплывам; кніжнае).
    • Пад уладай пачуццяў (пераноснае значэнне).
  2. Палітычнае панаванне, дзяржаўнае кіраванне і яго органы.

    • Вярхоўная ў.
    • Выканаўчая ў.
    • Быць ва ўладзе.
    • Прыйсці да ўлады.
  3. Асобы з урадавымі і адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі.

    • Мясцовыя ўлады.
    • Ваша ўлада — рабіце, што хочаце, ваша справа.

уладальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто ўладае чым-н.

  • У. аўтамашыны.

|| жаночы род: уладальніца.

|| прыметнік: уладальніцкі.

уладалюб назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Уладалюбівы чалавек.

уладалюбівы назоўнік | ніякі род | кніжнае

Які любіць уладу, імкнецца ўладарыць.

|| назоўнік: уладалюбства.

уладанне назоўнік | ніякі род

  1. гл. уладаць.

  2. Нерухомая маёмасць, зямельны ўчастак (таксама пра дзяржаўныя тэрыторыі).

    • Вялізныя ўладанні.
    • Каланіяльныя ўладанні.

уладар назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто валодае чым-н., гаспадар чаго-н.

    • У. маёнтка.
  2. Той, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай, каму ўсе падначальваюцца.

    • У. дзяржавы.
    • У. дум (пераноснае значэнне).

|| жаночы род: уладарка.

уладарны прыметнік

  1. Які валодае правам наследавання ўлады.

    • У. князь.
  2. Схільны загадваць, падначальваць сабе; які выражае загад, здольны рабіць моцны ўплыў на каго-н.

    • У. характар.
    • У. голас.
  3. пераноснае значэнне: Неадольны, усемагутны.

    • У. наступ вясны.
    • Уладарная сіла натхнення.

|| назоўнік: уладарнасць.