Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

указ назоўнік | мужчынскі род

  1. Пастанова вярхоўнага органа ўлады, якая мае сілу закона.

    • У. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  2. у знач. выказніка, каму; звычайна з адмоўем. Аўтарытэт, узор для пераймання, указчык (размоўнае).

    • Ты мне тут не ў.

указальны прыметнік

Які ўказвае на што-н. або выражае ўказанне.

  • Указальныя знакі.
  • У. займеннік.
  • Указальны палец — другі палец на руцэ паміж вялікім і сярэднім.

указанне назоўнік | ніякі род

  1. гл. указаць.

  2. Службовае распараджэнне, загад; настаўленне, парада, што і як трэба рабіць.

    • Метадычныя ўказанні.

указаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Даць указанне, настаўленне.

    • У., як весці работу.
  2. Адзначыўшы што-н., звярнуць на яго ўвагу.

    • У. на памылкі.
  3. Паказаць, назваць для ведама, кіраўніцтва.

    • У. лепшы метад.
  4. Тое, што і паказаць (у 2 знач.).

    • У. месцазнаходжанне друкарні.

|| незакончанае трыванне: указваць.

|| назоўнік: указанне.

указка назоўнік | жаночы род

  1. Палачка, якой паказваюць што-н.

    • Вадзіць указкай па карце.
  2. Указанне, распараджэнне (размоўнае неадабральнае).

    • Без вашых указак абыдуся.

указчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто ўказвае другім, што і як трэба рабіць.

  • Ён нам не ў.
  • Бач, які ў. знайшоўся.

|| жаночы род: указчыца.

укакошыць дзеяслоў | размоўнае | грубае | закончанае трыванне

Забіць, пазбавіць жыцця.

  • Гэта ён у час вайны паліцая ўкакошыў.

укалоць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Параніць, уваткнуўшы ў цела тонкі, востры канец чаго-н.

    • У. руку шпількай.
  2. пераноснае значэнне: Пакрыўдзіць, абразіць, даняць.

    • Заўвага балюча ўкалола яго.
  3. што ў што. Уваткнуць, пракалоўшы, заставіць увайсці ўнутр чаго-н. (размоўнае).

    • У. пруток у клубок.

|| незакончанае трыванне: уколваць.

|| зваротны стан: укалоцца.

|| незакончанае трыванне: уколвацца.

|| назоўнік: укол.

укалыхаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Калышучы, давесці да дрымоты.

  • У. дзіця.

|| незакончанае трыванне: укалыхваць.

|| назоўнік: укалыхванне.

укапацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Капаючы, углыбіцца ў што-н.; выкапаць укрыцце.

  • Пяхота ўкапалася ў зямлю.

|| незакончанае трыванне: укопвацца.