Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

туалет назоўнік | мужчынскі род

  1. Адзенне, убранне (пераважна жаночае).

    • Багаты т.
    • Дарожны т.
  2. Прывядзенне ў парадак, належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне).

    • Займацца туалетам.
  3. Столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца, адзяваюцца і пад.

  4. Прыбіральня.

|| прыметнік: туалетны.

  • Туалетнае мыла.

туба1 назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Вялікі цюбік.

  • Ежа для касманаўтаў знаходзіцца ў тубах.

|| прыметнік: тубавы.

туба2 назоўнік | жаночы род

Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца са шматразова сагнутай трубкі і раструба.

туберкулёз назоўнік | мужчынскі род

Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад., выкліканая асобым мікробам — палачкай Коха.

|| прыметнік: туберкулёзны.

  • Т. дыспансэр.

туберкулёзнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Чалавек, хворы туберкулёзам.

  2. Урач, спецыяліст па лячэнню туберкулёзу.

|| жаночы род: туберкулёзніца.

тубылец назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і туземец.

|| жаночы род: тубылка.

|| прыметнік: тубыльскі.

тувінцы назоўнік | мужчынскі род

Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Тувы, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| жаночы род: тувінка.

|| прыметнік: тувінскі.

туга1 назоўнік | жаночы род

Журба, маркота, смутак.

  • У песні чулася т.

туга2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. тугі, напр. тугаплаўкі, тугадум.

тугаваты прыметнік

Трохі тугі.

  • Тугаватая спружына.
  • Работа ішла тугавата (прыслоўе).