Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

твань назоўнік | жаночы род

Дрыгва, багністае месца.

тваністы прыметнік

Багністы, гразкі, у якім лёгка загразнуць, увязнуць.

  • Тваністая мясцовасць.

|| назоўнік: тваністасць.

твар назоўнік | мужчынскі род

  1. Пярэдняя частка галавы чалавека.

    • Загарэлы т.
    • Прыгожы т.
    • Ведаць каго-н. у т. (па знешняму выгляду).
  2. пераноснае значэнне: Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго-, чаго-н.

    • Мяняецца т. гарадоў.
    • (Не) да твару (размоўнае) — 1) (не) ідзе каму што-н.; 2) (не) прыстойна каму-н. так, (не) адпавядае чыйму-н. становішчу.

|| памяншальная форма: тварык.

тварог назоўнік | мужчынскі род

Прадукт харчавання, які атрымліваецца з кіслага малака пры аддзяленні ад яго сыроваткі пасля адтоплівання.

  • Заправіць т. смятанай.

|| прыметнік: тварожны.

  • Т. сыр.

тварожнік назоўнік | мужчынскі род

Печаная аладка з тварагу; сырнік.

тварожысты прыметнік

Падобны з выгляду на тварог.

  • Тварожыстая маса.

|| назоўнік: тварожыстасць.

тварожыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Ператварацца ў тварог (пра малако).

|| назоўнік: тварожанне.

тварожыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Квасіць малако для атрымання тварагу.

|| назоўнік: тварожанне.

тварыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіцца, адбывацца.

  • На вуліцы тварылася нешта незразумелае.

тварыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Ствараць у працэсе творчай дзейнасці.

  2. Рабіць, здзяйсняць.

    • Т. дабро.
    • Т. гісторыю.