Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

рыал назоўнік | мужчынскі род

Грашовая адзінка ў Іране і ў некаторых іншых краінах.

рыб прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. рыбны, напр. рыбінспекцыя, рыбнагляд.

рыба1 назоўнік | жаночы род

  1. Вадзяная пазваночная жывёліна з канечнасцямі ў выглядзе плаўнікоў, якая дыхае жабрамі.

    • Касцявыя рыбы.
    • Драпежная р.
    • Рачная, марская р.
    • Біцца як р. аб лёд (пакутліва шукаць выйсце з цяжкага становішча; размоўнае).
    • Як р. у вадзе адчуваць сябе дзе-н. (натуральна, проста, добра; размоўнае).
    • У каламутнай вадзе рыбу лавіць (пераноснае значэнне: мець выгаду, карыстаючыся няяснасцю абставін; размоўнае неадабральнае).
  2. Частка тушы (тушкі) такой жывёліны, якая ўжыв. ў ежу.

    • Смажаная, вэнджаная, салёная р.
    • Р. пад марынадам.

|| памяншальная форма: рыбка.

|| прыметнік: рыбны і рыбін.

  • Рыбная лоўля.
  • Рыбная прамысловасць.
  • Рыбныя катлеты.
  • Рыбны дзень (у які гатуюцца рыбныя, а не мясныя стравы).
  • Рыбіна луска.
  • Рыбін тлушч (вадкі тлушч з печані трасковых рыб).

рыба2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да рыбы, яе лоўлі, да развядзення, апрацоўкі рыбы, напр. рыбаапрацоўка, рыбаахова, рыбагадавальнік, рыбагаспадарка, рыбаедны, рыбалакацыя, рыбапрамысловы;
  • 2) які мае адносіны да рыбы (у 2 знач.), да рыбных прадуктаў, напр. рыбавяндлярны, рыбазасольны, рыбакансервы, рыбамаразільны, рыбапрадукты.

рыбавод назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па рыбаводству.

рыбаводства назоўнік | ніякі род

Развядзенне рыб у вадаёмах як галіна народнай гаспадаркі, гаспадарчай дзейнасці.

|| прыметнік: рыбаводчы і рыбаводны.

рыбавоз назоўнік | мужчынскі род

Судна для перавозкі жывой рыбы.

|| прыметнік: рыбавозны.

рыбак назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца рыбнай лоўляй як промыслам, а таксама як аматар рыбнай лоўлі.

  • Р. рыбака бачыць здаляка (прыказка).
  • Калі бацька р., дык і дзеці ў ваду глядзяць (з народнай творчасці).

|| жаночы род: рыбачка.

|| прыметнік: рыбацкі і рыбачы.

рыбалка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Рыбная лоўля (у рыбакоў-аматараў).

  • Паехаць на рыбалку.

рыбалоў назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, які ловіць рыбу (вудай, перамётам і пад.).

    • Р.-аматар.
  2. Тое, што і рыбак.

    • Р. з вялікім стажам.

|| прыметнік: рыбалоўны.

  • Рыбалоўныя снасці.