рыба1 назоўнік | жаночы род

  1. Вадзяная пазваночная жывёліна з канечнасцямі ў выглядзе плаўнікоў, якая дыхае жабрамі.

    • Касцявыя рыбы.
    • Драпежная р.
    • Рачная, марская р.
    • Біцца як р. аб лёд (пакутліва шукаць выйсце з цяжкага становішча; размоўнае).
    • Як р. у вадзе адчуваць сябе дзе-н. (натуральна, проста, добра; размоўнае).
    • У каламутнай вадзе рыбу лавіць (пераноснае значэнне: мець выгаду, карыстаючыся няяснасцю абставін; размоўнае неадабральнае).
  2. Частка тушы (тушкі) такой жывёліны, якая ўжыв. ў ежу.

    • Смажаная, вэнджаная, салёная р.
    • Р. пад марынадам.

|| памяншальная форма: рыбка.

|| прыметнік: рыбны і рыбін.

  • Рыбная лоўля.
  • Рыбная прамысловасць.
  • Рыбныя катлеты.
  • Рыбны дзень (у які гатуюцца рыбныя, а не мясныя стравы).
  • Рыбіна луска.
  • Рыбін тлушч (вадкі тлушч з печані трасковых рыб).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)