Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

птаства назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Птушкі.

птах назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Птушка (звычайна вялікая).

пташка назоўнік | ніякі род | размоўнае

Дробная птушка.

|| памяншальная форма: птушанятка.

птушка назоўнік | жаночы род

  1. Пакрытая пер’ем і пухам пазваночная жывёліна з крыламі, дзвюма канечнасцямі і дзюбай.

    • Вадаплаўныя птушкі.
    • Пеўчыя птушкі.
    • Вольная п. (таксама пераноснае значэнне: пра свабоднага, ні ад каго не залежнага чалавека).
    • Важная п. (пераноснае значэнне: пра важнага чалавека; размоўнае).
  2. зборны назоўнік: Такія жывёлы як прадмет развядзення, палявання, прадукт харчавання.

    • Хатняя п.
    • Рэзаная п.
    • Марожаная п.
  3. Паметка ў выглядзе дзвюх рысак, якія ўтвараюць востры вугал унізе.

    • Паставіць птушку на полі сшытка.

|| памяншальная форма: птушачка.

|| прыметнік: птушыны.

  • З птушынага палёту (з вышыні, адкуль усё відаць).
  • Жыць на птушыных правах (не маючы трывалага становішча, забеспячэння; размоўнае).
  • Толькі птушынага малака не хапае (пра поўны дастатак; размоўнае жартаўлівае).

птушкагадоўля назоўнік | жаночы род

Развядзенне свойскай птушкі як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прыметнік: птушкагадоўчы.

птушкалоў назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца лоўляй птушак (пераважна пеўчых).

птушкалоўства назоўнік | ніякі род

Лоўля птушак як промысел.

птушкаферма назоўнік | жаночы род

Прадпрыемства, якое займаецца развядзеннем свойскай птушкі.

  • Саўгасная п.

птушнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Памяшканне для свойскай птушкі.

  2. Работнік, які даглядае свойскую птушку.

|| жаночы род: птушніца.