орган назоўнік | мужчынскі род
-
Частка арганізма, якая мае пэўную будову і спецыяльнае прызначэнне.
- О. зроку.
- Унутраныя органы.
-
пераноснае значэнне, чаго. Сродак, зброя.
- Друк — актыўны о. прапаганды.
-
Дзяржаўная ці грамадская ўстанова, арганізацыя.
- Мясцовыя органы.
- О. аховы здароўя.
-
Друкаванае выданне, што належыць якой-н. установе.
оргія назоўнік | жаночы род
Разгульнае, разбэшчанае баляванне (у антычныя часы — абрадавае святкаванне ў гонар бога віна і вінаробства).
ордэн1 назоўнік | мужчынскі род
Асобы знак узнагароды за выдатныя заслугі.
- О. Кастуся Каліноўскага.
- О. Маці.
|| прыметнік: ордэнскі.
ордэн2 назоўнік | мужчынскі род
Арганізацыя, таварыства з пэўным статутам (манаская або, у сярэднія вякі, рыцарская і г.д.).
|| прыметнік: ордэнскі.
ордэр1 назоўнік | мужчынскі род
Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, выдачу чаго-н.
- О. на вобыск.
- Расходны о.
- О. на кватэру.
|| прыметнік: ордэрны.
ордэр2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцый (калон і антаблементу).