Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

мёд назоўнік | мужчынскі род

  1. Салодкае густое рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы з нектару кветак.

    • Ліпавы м.
  2. Напітак, прыгатаваны з гэтага рэчыва.

|| прыметнік: мядовы.

Мядовы месяц — першы месяц сямейнага жыцця.

мёдаварэнне назоўнік | ніякі род

Прамысловы выраб мёду як напітку.

|| прыметнік: медаварны.

мёрзлы прыметнік

  1. Які зацвярдзеў ад марозу.

    • Мёрзлая зямля.
  2. Сапсаваны ад марозу.

    • Мёрзлая бульба.

|| назоўнік: мёрзласць.

мёртванароджаны прыметнік

Які нарадзіўся мёртвым.

  • Мёртванароджанае дзіця.
  • М. праект (пераноснае значэнне: нерэальны).

мёртвы прыметнік

  1. Той, які памёр, нежывы.

    • М. чалавек.
    • Хаваць мёртвага (назоўнік).
  2. пераноснае значэнне: Пазбаўлены жыццёвасці, апусцелы.

    • М. твар.
    • Мёртвая вуліца.

Фразеалагізмы:

  • Мёртвая гадзіна — адпачынак пасля абеду ў лячэбных, дзіцячых установах і інш.
  • Мёртвая зона (спецыяльны тэрмін) — прастора вакол радыёстанцыі, у якой наглядаецца паслабленне або адсутнасць прыёму радыёсігналаў.
  • Мёртвая мова — мова, якая вядома толькі па пісьмовых помніках.
  • Мёртвая пятля — фігура вышэйшага пілатажу — палёт па замкнутай крывой у вертыкальнай плоскасці.
  • Мёртвы пункт — стан звёнаў механізма, калі яны знаходзяцца ў імгненнай раўнавазе.
  • Мёртвы сезон — перыяд застою ў прамысловасці, гандлю.
  • Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.
  • Мёртвая прастора — прастора, якая не прастрэльваецца франтавым агнём.
  • Мёртвая хватка — хватка ў сабак і некаторых іншых жывёл, калі доўга не разнімаюць сківіцы (таксама пераноснае значэнне: пра здольнасць упарта, неадступна дабівацца свайго).
  • Мёртвы якар — нерухомы якар, які пастаянна ляжыць на дне і служыць для ўстаноўкі плывучых маякоў, бочак, прыпынку суднаў.
  • Мёртвы капітал —каштоўнасці, якія не прыносяць даходу.
  • Ляжаць мёртвым грузам — пра матэрыяльныя каштоўнасці, якія ляжаць без выкарыстання.
  • Піць мёртвую (размоўнае) — піць запоем.
  • Спаць мёртвым сном — спаць вельмі моцна, не прачынаючыся.