мёртвы,
-
Той, які памёр, нежывы.
- М. чалавек.
- Хаваць мёртвага (
наз. ).
-
перан. Пазбаўлены жыццёвасці, апусцелы.- М. твар.
- Мёртвая вуліца.
Мёртвая гадзіна — адпачынак пасля абеду ў лячэбных, дзіцячых установах і інш.
Мёртвая зона (
спец. ) — прастора вакол радыёстанцыі, у якой наглядаецца паслабленне або адсутнасць прыёму радыёсігналаў.Мёртвая мова — мова, якая вядома толькі па пісьмовых помніках.
Мёртвая пятля — фігура вышэйшага пілатажу — палёт па замкнутай крывой у вертыкальнай плоскасці.
Мёртвы пункт — стан звёнаў механізма, калі яны знаходзяцца ў імгненнай раўнавазе.
Мёртвы сезон — перыяд застою ў прамысловасці, гандлю.
Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.
Мёртвая прастора — прастора, якая не прастрэльваецца франтавым агнём.
Мёртвая хватка — хватка ў сабак і некаторых іншых жывёл, калі доўга не разнімаюць сківіцы (таксама
перан. пра здольнасць упарта, неадступна дабівацца свайго).Мёртвы якар — нерухомы якар, які пастаянна ляжыць на дне і служыць для ўстаноўкі плывучых маякоў, бочак, прыпынку суднаў.
- Мёртвы капітал —каштоўнасці, якія не прыносяць даходу.
Ляжаць мёртвым грузам — пра матэрыяльныя каштоўнасці, якія ляжаць без выкарыстання.
Піць мёртвую (
разм. ) — піць запоем.Спаць мёртвым сном — спаць вельмі моцна, не прачынаючыся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)