Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

лёгачнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Урач — спецыяліст па лёгачных хваробах.

  2. Лёгачны хворы.

|| жаночы род: лёгачніца.

лёгка прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. лёгкі, напр. лёгкапранікальны, лёгкарастваральны.

лёгкаатлет назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца лёгкай атлетыкай.

|| жаночы род: лёгкаатлетка.

лёгкаатлетычны прыметнік

Які мае адносіны да лёгкай атлетыкі.

  • Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы.

лёгкі прыметнік

  1. Які мае невялікі цяжар, мала важыць.

    • Лёгкая сумка.
  2. Які выконваецца, дасягаецца, пераадольваецца без вялікай працы, намагання.

    • Лёгкая праца.
    • Лёгкая задача.
    • Лёгкая дарога.
    • Лёгка (прыслоўе) сяброў знайсці, ды цяжка захаваць (прыказка).
  3. Нязначны, невялікі, слабы (па велічыні, сіле, ступені праяўлення); малапрыметны.

    • Л. ветрык.
    • Л. дотык.
    • Лёгкая ўсмешка.
  4. Пазбаўлены грузнасці.

    • Лёгкія крокі.
    • Лёгкая вада (хуткая, бясшумная і плаўная).
  5. Не напружаны.

    • Лёгкае дыханне.
    • Хвораму стала лёгка (у знач. выказнік:) дыхаць.
    • Л. сон.
  6. Не суровы.

    • Лёгкае пакаранне.
  7. Пра хваравіты, фізіялагічны стан: не небяспечны, не сур’ёзны.

    • Лёгкія роды.
    • Лёгкая форма хваробы.
  8. Ужыўчывы, памяркоўны.

    • Л. чалавек.
    • Л. характар.
  9. Легкадумны, неглыбокі, несур’ёзны.

    • Лёгкія адносіны да жыцця.
  10. Які не мае цяжкага ўзбраення, рухомы.

    • Лёгкія танкі.

Фразеалагізмы:

  • Лёгкая прамысловасць — галіна грамадскай вытворчасці, якая займаецца вырабам прадметаў шырокага спажывання.
  • З лёгкай рукі чыёй (размоўнае) — пра чыё-н. удалае пачынанне, прыклад.
  • Лёгкая рука ў каго — пра таго, хто прыносіць шчасце, удачу.
  • Лёгкі на ўспамін хто (размоўнае) — пра таго, хто з’ўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць, думаюць.
  • Лёгкі на язык (размоўнае) — гаваркі, які любіць многа гаварыць.
  • Лёгкі хлеб (размоўнае) — пра лёгкую працу, без клопатаў, турбот.
  • Лёгка выкруціцца (размоўнае) — нямнога сіраціць.
  • Лёгка сказаць (размоўнае) — ужыв. тады, калі вельмі цяжка або немагчыма выканаць што-н.

|| назоўнік: лёгкасць.

лёгкія назоўнік | ніякі род

Орган дыхання ў чалавека і пазваночных жывёл.

  • Запаленне лёгкіх.

|| прыметнік: лёгачны.

лёд назоўнік | мужчынскі род

Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан.

  • Палярныя льды.

Фразелагізмы:

  • Біцца як рыба аб лёд (размоўнае) — жыць у бядзе, дарэмна дабіваючыся лепшага.
  • Лёд крануўся (размоўнае) — пра пачатак якога-н. дзеяння, руху.

|| памяншальная форма: лядок.

|| прыметнік: ледзяны.

лёда прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад і ўжыв. са знач.:

  1. які мае адносіны да лёду, напр. лёдагенератар, лёдазасцярога, лёдазабеспячэнне, лёдаўтварэнне;
  2. які ўтрымлівае лёд, напр. лёдагрунтавы.

лёк назоўнік | мужчынскі род

Селядзечны расол.

  • Мачаць хлеб у л.

лён назоўнік | мужчынскі род

  1. Травяністая расліна, са сцяблоў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей.

    • Цвітуць ільны.
  2. Валакно, якое вырабляецца са сцёблаў гэтай расліны. Прасці л., памяншальная формаласк. лянок, -нку, м.

|| прыметнік: ільняны і льняны.