лёгкі,
-
Які мае невялікі цяжар, мала важыць.
- Лёгкая сумка.
-
Які выконваецца, дасягаецца, пераадольваецца без вялікай працы, намагання.
- Лёгкая праца.
- Лёгкая задача.
- Лёгкая дарога.
- Лёгка (
прысл. ) сяброў знайсці, ды цяжка захаваць (прыказка).
-
Нязначны, невялікі, слабы (па велічыні, сіле, ступені праяўлення); малапрыметны.
- Л. ветрык.
- Л. дотык.
- Лёгкая ўсмешка.
-
Пазбаўлены грузнасці.
- Лёгкія крокі.
- Лёгкая вада (хуткая, бясшумная і плаўная).
-
Не напружаны.
- Лёгкае дыханне.
- Хвораму стала лёгка (
у знач. вык. ) дыхаць. - Л. сон.
-
Не суровы.
- Лёгкае пакаранне.
-
Пра хваравіты, фізіялагічны стан: не небяспечны, не сур’ёзны.
- Лёгкія роды.
- Лёгкая форма хваробы.
-
Ужыўчывы, памяркоўны.
- Л. чалавек.
- Л. характар.
-
Легкадумны, неглыбокі, несур’ёзны.
- Лёгкія адносіны да жыцця.
-
Які не мае цяжкага ўзбраення, рухомы.
- Лёгкія танкі.
Лёгкая прамысловасць — галіна грамадскай вытворчасці, якая займаецца вырабам прадметаў шырокага спажывання.
З лёгкай рукі чыёй (
разм. ) — пра чыё-н. удалае пачынанне, прыклад.Лёгкая рука ў каго — пра таго, хто прыносіць шчасце, удачу.
Лёгкі на ўспамін хто (
разм. ) — пра таго, хто з'яўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць, думаюць.Лёгкі на язык (
разм. ) — гаваркі, які любіць многа гаварыць.Лёгкі хлеб (
разм. ) — пра лёгкую працу, без клопатаў, турбот.Лёгка выкруціцца (
разм. ) — нямнога сіраціць.Лёгка сказаць (
разм. ) —ужыв. тады, калі вельмі цяжка або немагчыма выканаць што-н.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)