Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

за... прыстаўка.

  1. Утварае дзеясловы са знач.:

    1. пачатку дзеяння, напр. заапладзіраваць, захварэць, закрычаць, заспяваць, забегаць, замахаць;
    2. закончанасць, вынік дзеяння або стану, напр. забяліць, завязаць, запакаваць, засохнуць, зацвярдзець;
    3. выхад дзеяння за межы звычайнага або дапушчальнага, напр. забавіцца, загаварыцца, захваліць;
    4. распаўсюджанне дзеяння за якія-н. межы, напр. заехаць (за дом), зайсці (за сцяну), заслаць (на край свету);
    5. адхіленне ўбок ад асноўнага напрамку руху з кароткачасовым спыненнем, напр. забегчы, заехаць, заглянуць (да знаёмых).
  2. Утварае назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі са знач.: які знаходзіцца на тым баку чаго-н., ззаду або за межамі чаго-н., напр. заакіянскі, завуголле, загародны, задворкі, залетась, заўчора.

  3. Утварае якасныя прыметнікі і прыслоўі і абазначае перавышэнне якасці, напр. завельмі, завузкі, завялікі, замнога, занадта.

  4. Утварае прыслоўі са знач.: у межах таго перыяду, які называецца словам без прыстаўкі; да наступлення новага перыяду, напр. замалада, засветла, зацемна, зацепла.

заа...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «зоа..», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. заалогія, заапарк, заатэхнік, зааферма, зааэкспарт.

заадно, прысл.

  1. Сумесна, у згодзе.

    • Быць, дзейнічаць з. або з. з кім-н.
  2. Адначасова з чым-н., мімаходам.

    • Захапі там з. і вядро ў хату.

заакіянскі, .

Які знаходзіцца за акіянам, які прыбыў, прывезены з-за акіяна.

  • Заакіянскія краіны.
  • З. місіянер.
  • Заакіянскія тавары.

заалогія, , ж.

Навука, якая вывучае жывёльны свет.

|| прым. заалагічны, .

заапарк, , м.

Заалагічны парк.

|| прым. заапаркаўскі, .

заараць1, ; зак.

Аручы, засыпаць зямлёй.

  • З. лубін.
  • З. носам зямлю (перан. упасці ніцма; разм.).

|| незак. заворваць, .

заараць2, ; зак. (разм.).

Пачаць араць.

|| незак. заворваць, .

заарганізаваць, ; зак. (разм. неадабр.).

Арганізуючы, надаць справе фармальны характар, не даць праявіцца ініцыятыве.

|| наз. заарганізаванасць, .

заасад, , м.

Заалагічны сад.

|| прым. заасадаўскі, .