Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

гэбель прыметнік

Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з шырокім лязом для стругання дрэва.

|| памяншальная форма: гэблік.

|| прыметнік: гэбельны.

гэй выклічнік

Воклік, якім звяртаюцца да каго-н.

  • Гэй, пастой!
  • Гэй вы, коні!

гэта займеннік

  1. займеннік: указальны, ж. і н.; гл. гэты.

  2. часціца: Узмацняе, падкрэслівае тое ці іншае слова ў сказе.

    • Хто г. напісаў?
  3. Ужыв. пры выказніку, які выражаны назоўнікам, прыметнікам, інфінітывам ці прыслоўем.

    • Праца — г. крыніца нашага багацця.
    • Жыццё — г. барацьба.
  4. часціца: узмацняльная. Узмацняе сэнс, значэнне папярэдняга займенніка, прыслоўя, часціцы ў пытальных і даданых сказах.

    • Ці г. ты яшчэ з работы ідзеш ?

гэтак прыслоўе

Тое, што і так.

  • Даўно б г.
  • І г. далей.
  • І так і г.

гэтакі (гэткі) прыметнік | займеннік

Тое, што і такі.

гэтулькі займеннік | прыслоўе | размоўнае

Столькі, так многа.

  • Вам нельга г. чытаць.
  • Т. людзей сышлося, як ніколі!

гэты займеннік

  1. Паказвае на асобу або прадмет, якія знаходзяцца перад вачамі.

    • Г. ці той лес?
    • Гэтага чалавека не сустракаў ніколі.
  2. Паказвае на адрэзак часу, пра які ідзе гаворка.

    • Гэтымі днямі на рыбу не прыйдзецца ісці.
  3. Паказвае на ўжо вядомую асобу або прадмет.

    • Дзіўны чалавек гэты Галілей!
    • Ах гэтыя модніцы!