Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

гайдацца (гойдацца) дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз.

  • Г. на хвалях.

|| аднакратны дзеяслоў: гайдануцца.

гайдаць (гойдаць) дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рытмічна хістаць з боку ў бок або зверху ўніз.

  • Лодку гайдала (безасабовая форма).

|| аднакратны дзеяслоў: гайдануць.

|| назоўнік: гайданне і гойданне.

галлё (голле) назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Дробнае сучча, сухія галіны дрэў.

  • Назбіраць галля (голля).

гогаль назоўнік | мужчынскі род

Вадаплаўная птушка падсямейства качыных.

Фразеалагізмы:

  • Хадзіць гогалем (размоўнае) — хадзіць важна, ганарыста.

|| прыметнік: гагаліны.

гогаль-могаль назоўнік | мужчынскі род

Сыры яечны жаўток, расцёрты з цукрам.

гогат назоўнік | мужчынскі род

  1. Крык гусей.

  2. пераноснае значэнне: Моцны, нястрымны смех (размоўнае).

год назоўнік | мужчынскі род

  1. Прамежак часу ў 12 каляндарных месяцаў (з 1 студзеня), за які Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца.

    • Чатыры пары года (зіма, вясна, лета, восень).
    • Новы г. (наступаючы год, а таксама дзень 1 студзеня).
    • Мінула 2 гады. Засушлівы г.
    • Два гады ад нараджэння.
    • Г. ад году (з кожным годам).
    • Круглы г. (увесь год).
    • Гадамі не сустракаемся (па некалькі гадоў запар).
  2. Прамежак часу, у які заканчваецца цыкл якіх-н. работ, заняткаў.

    • Навучальны г.
    • Фінансавы г.
  3. множны лік: Адрэзак часу ў некалькі гадоў.

    • Пасляваенныя гады.
    • Гады маладосці.
  4. множны лік: У спалучэнні з парадкавым лічэбнік — адрэзак часу ў межах дзесяцігодпзя.

    • Васьмідзесятыя гады дваццатага стагоддзя.
  5. множны лік: Узрост.

    • Ён ужо ў гадах (пажылы, стары).
    • Не тыя гады (пастарэў).
    • Не па гадах (не па ўзросту).
  6. Прамежак часу, на працягу якога адбываецца абарот якой-н. планеты вакол Сонца.

    • Г. Марса.

Фразеалагізмы:

  • Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за трапічны год.
  • Трапічны год — прамежак часу паміж двума праходжаннямі Сонца цераз пункт веснавога раўнадзенства.
  • Высакосны год — кожны чацвёрты год, яй мае ў лютым не 28, а 29 дзён.
  • Гады ў рады (размоўнае) — вельмі рэдка (сустракацца, бачыцца).
  • З году ў год (размоўнае) — пастаянна, на працягу некалькіх гадоў.
  • Адных гадоў (размоўнае) — аднолькавага ўзросту.

|| памяншальная форма: годзік і гадок.

|| прыметнік: гадавы.

  • Гадавая справаздача.
  • Г. план (на год).

годзе безасабовая форма | выказнік

Хопіць, даволі.

  • Г. загараць.

годнасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. годны

  2. Неабходныя маральныя якасці чалавека, а таксама ўсведамленне гэтых якасцей.

    • Г. працоўнага чалавека.
  3. Званне (размоўнае).

    • Надаць г. народного артыста Беларусі.

годны назоўнік | жаночы род

Прыгодны для чаго-н., для якіх-н. мэт.

  • Г. для страявой службы.

|| назоўнік: годнасць.

  • Тэрмін годнасці лякарства.