Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

бягляк назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто ўцякае, уцякач.

|| жаночы род: бяглячка.

бягом прыслоўе

Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу; не шагам.

  • Прыпусціцца б.
  • Бягом бегчы — вельмі хутка рухацца.

бягонія назоўнік | жаночы род

Дэкаратыўная трапічная і субтрапічная расліна з прыгожым пярэстым лісцем і дробнымі кветкамі.

|| прыметнік: бягоніевы.

  • Сямейства бягоніевых (назоўнік).

бягун назоўнік | мужчынскі род

Той, хто хутка бегае; спартсмен, які займаецца бегам (у 1 знач.).

  • Б. на короткія дыстанцыі.

|| жаночы род: бягуння.

бягучы прыметнік

  1. Які знаходзіцца ў руху.

    • Бягучая вода.
    • Шукай бягучага ваўка след.
  2. Які зараз адбываецца, цяперашні, штодзённы.

    • Бягучыя справы.
    • Б. момант.
    • Бягучы рахунак — рахунак укладчыка ў ашчадным банку.

|| назоўнік: бягучасць.

бяда назоўнік | жаночы род

  1. Няшчасце, гора.

    • Дапамагчы ў бядзе.
    • Беды цярпець — каменное сэрца мець (прыказка).
    • Б. па бядзе, як па нітцы ідзе (прыказка).
  2. Нястача, галеча.

    • У хаце — б.
  3. у знач. выказніка: Дрэнна; непрыемнасць.

    • Б. мне з ім.

Фразеалагізмы:

  • Бяда вялікая (размоўнае) — не мае значэння, няважна.
  • Бядой латаны (размоўнае) — вельмі бедны.
  • Далей ад бяды (размоўнае) — пра нежаданне ўвязвацца ў непрыемную псторыю.
  • Такой бяды; толькі (той) бяды (размоўнае) — не мае значэння; ну дык што ж!

бядак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Бяздольны, няшчасны, гаротны.

|| жаночы род: бядачка.

|| прыметнік: бядацкі.

  • Год цяжкі, бядацкі.

бяднець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Траціць сваё багацце, станавіцца бяднейшым.

  2. Траціць што-н.

    • Рака бяднее на рыбу.
    • Фантазія бяднее (пераноснае значэнне).

|| закончанае трыванне: абяднець і збяднець.

бяднота назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Беднасць, галеча, убогасць.

  2. зборны назоўнік: Бедныя людзі, жабракі.

бядняк назоўнік | мужчынскі род

  1. Незаможны, бедны чалавек.

  2. Бедны селянін, якога ў мінулым эксплуатавалі багачы.

|| жаночы род: бяднячка.

|| прыметнік: бядняцкі.