Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

бра назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Насценнае асвятляльнае прыстасаванне.

  • Выключыць б.

брава выклічнік

Вокліч, які выражае захапленне, пахвалу, адабрэнне.

  • Крычаць: «Брава!»

бравада назоўнік | жаночы род

Паказная легкадумная зухаватасць, смеласць.

бравурны прыметнік

Шумны, прыўзняты (пра музыку, спевы).

  • Б. марш.

|| назоўнік: бравурнасць.

бравы прыметнік

Мужны з выгляду; удалы, малайцаваты.

  • Б. мужчына.

|| назоўнік: бравасць.

бравэрка назоўнік | жаночы род

Армяк, іншы раз падшыты аўчынамі.

бравіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пагарджаць чым-н. дзеля паказной храбрасці; выхваляцца.

  • Б. небяспечнасцю.

|| назоўнік: бравіраванне.

брага назоўнік | жаночы род

  1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт, гарэлку.

  2. Адыходы пасля такой перагонкі ў выглядзе асадку.

  3. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам. Не столькі той брагі, колькі звягі (прымаўка).

|| памяншальная форма: бражка.

|| прыметнік: бражны.

браджэнне назоўнік | ніякі род

  1. Працэс распаду арганічных рэчываў пад уплывам мікраарганізмаў.

  2. пераноснае значэнне: Хваляванне, узбуджэнне.

    • Б. сярод рабочых.

брадзяга назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Тое, што і валацуга.