Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

аладка назоўнік | жаночы род

Невялікі тоўсты мучны або бульбяны блін, спечаны на патэльні.

|| памяншальная форма: аладачка.

|| прыметнік: аладачны.

алапат назоўнік | мужчынскі род

Урач, які лечыць метадамі алапатыі.

алапатыя назоўнік | жаночы род

Звычайная сістэма лячэння, названая так у супрацьлегласць гамеапатыі.

|| прыметнік: алапатычны.

алах назоўнік | мужчынскі род

У магаметан: бог.

Алах яго зедае (размоўнае, часта жартаўлівае) — невядома, не ведаю.

албанцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Албаніі.

|| жаночы род: албанка.

|| прыметнік: албанскі.

алгарытм назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Сукупнасць паслядоўных дзеянняў, правіл для рашэння пэўнай задачы.

  • А. здабывання кораня.

|| прыметнік: алгарытмічны.

алгебра назоўнік | жаночы род

Раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці велічынь, выражаных літарамі, незалежна ад іх лікавага значэння.

|| прыметнік: алгебраічны.

але1 злучнік

  1. Служыць для супрацьпастаўлення, абмежавання ў знач. аднак, разам з тым.

    • Хлопец гаварыў па-беларуску, але з моцным польскім акцэнтам.
  2. у знач. назоўнік, нескланяльнае, н. Пярэчанне, перашкода (размоўнае).

    • Ніякіх але!

але2 часціца

  1. сцвярджальная. Ужыв. пры сцвярджэнні або згодзе з чым-н.

    • Усё тут ? — Але.
  2. узмацняльная. Ужыв. пры здзіўленні, захапленні, абурэнні і пад.

    • Але ж і мароз!

алеаграфія назоўнік | жаночы род

Даўні спосаб узнаўлення карцін, намаляваных алейнымі фарбамі.

|| прыметнік: алеаграфічны.