Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

акаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абабіць металам.

  • А. скрыню жалезам.
  • А. бочку.

|| незакончанае трыванне: акоўваць.

|| назоўнік: акоўванне і акоўка.

|| прыметнік: аковачны.

акадэмізм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

  1. Чыста тэарэтычны напрамак у навуковых і вучэбных занятках, адарванасць іх ад практыкі, ад патрабаванняў жыцця, ад актуальных задач сучаснасці.

  2. Напрамак у выяўленчым мастацтве, які прытрымліваецца ўсталяваных канонаў мастацтва антычнасці і эпохі Адраджэння.

акадэмік назоўнік | мужчынскі род

Член акадэміі (у 1 знач.), а таксама званне члена акадэміі, якое прысвойваецца буйнейшым вучоным, мастакам і пад.

  • Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Ееларусі.

акадэмічны прыметнік

  1. гл. акадэмія.

  2. Які прытрымліваецца ўсталяваных традыцый (у навуцы, мастацтве).

    • А. жывапіс.
  3. Навучальны (у дачыненні вышэйшых навучальных устаноў).

    • А. год.
  4. пераноснае значэнне: Чыста тэарэтычны, не звязаны з практыкай.

    • Гэта акадэмічныя спрэчкі.
  5. У складзе назваў тэатраў, аркестраў, капэл азначае: вышэйшай кваліфікацыі, узорны.

    • Нацыянальны а. тэатр оперы і балета Беларусі.

акадэмія назоўнік | жаночы род

  1. Вышэйшая навуковая або мастацкая ўстанова.

    • А. навук Беларусі.
  2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў.

    • Ваенна-медыцынская а.
    • Сельскагаспадарчая а.

|| прыметнік: акадэмічны.

аказацца1 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць, з’явіцца ў сапраўднасці кім-, чым-н., якім-н.

    • Мікола аказаўся добрым настаўнікам.
    • Аказалася, што хлопцы ведалі адзін аднаго.
  2. Апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.

    • Дырэктар аказаўся на сходзе.
  3. Знайсціся, быць у наяўнасці.

    • Добра, што з сабою аказаліся грошы.

|| незакончанае трыванне: аказвацца.

аказацца2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Падаць голас, вестку; загаварыць, азвацца.

  • Сын нарэшце аказаўся, прыслаў пісьмо.

|| незакончанае трыванне: аказвацца.

аказаць дзеяслоў | закончанае трыванне

У злучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае дзеянне паводле знач. гэтых назоўнікаў.

  • А. дапамогу (дапамагчы).
  • А. увагу (уважліва аднесціся).

|| незакончанае трыванне: аказваць.

|| назоўнік: аказанне.

аказія назоўнік | жаночы род

  1. Зручны, спрыяльны выпадак для паездкі або перасылкі чаго-н. з кім-н.

    • Якраз надарылася зручная а.
  2. Рэдкі, незвычайны выпадак (размоўнае).

    • Што за а.!

акалаціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Абабіць калоцячы, абтрэсці.

    • А. грушы.
  2. Уручную абмалаціць, абабіць (снапы жыта).

    • А. жыта.

|| незакончанае трыванне: акалочваць.