Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

хітраспляценне назоўнік | ніякі род | кніжнае

  1. Складаная задума, хітрасць.

    • Разгадаць чые-н. хітраспляценні.
  2. Складаны і мудрагелісты выклад думак.

    • Моўныя хітраспляценні.

хітрасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. хітры.

  2. Учынкі, паводзіны, разлічаныя на ўвядзенне каго-н. у зман.

    • Разгадаць чыю-н. х.
  3. Спрытнасць, выкрутлівасць.

    • Не ўменнем, дык хітрасцю.
  4. Аб чым-н., што зроблена мудрагеліста, складана, з загадкай.

    • Замок з хітрасцю.

хітруга назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Вельмі хітры чалавек.

  • Гэтага хітругі больш пад зямлёй, чым на зямлі.

хітрун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Хітры чалавек, махляр, падманшчык.

|| жаночы род: хітруха.

|| прыметнік: хітрунскі.

хітры прыметнік

  1. Выкрутлівы, які дзейнічае скрытна, не яўна.

    • Х. хлопец.
  2. Які выражае хітрасць.

    • Х. погляд.
    • Хітрая ўсмешка.
  3. Разлічаны на ўвядзенне каго-н. у зман.

    • Хітрая палітыка.
  4. Зроблены з умельствам, выдумкай, сакрэтам.

    • Х. механізм.

|| назоўнік: хітрасць.

хітрыкі назоўнік

Хітрыя, махлярскія прыёмы.

  • Надаелі мне твае х.

хітрыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Праяўляць хітрасць.

  • Не трэба х.

|| закончанае трыванне: схітрыць.

хітрэц назоўнік | мужчынскі род

Хітрун, каварны чалавек, махляр, ашуканец.

|| прыметнік: хітрэцкі.

хіхікаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Спадцішка смяяцца, звычайна са злараднасцю.

  • Чаго ты хіхікаеш?

|| аднакратны дзеяслоў: хіхікнуць.

|| назоўнік: хіхіканне.