Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

з’ехаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Едучы, спусціцца з чаго-н.

    • З. з гары на санках.
  2. Едучы, павярнуць у бок.

    • З. з дарогі.
  3. Пакінуць якое-н. жыллё, перасяліўшыся (размоўнае).

    • З. з кватэры.
  4. пераноснае значэнне: Ссунуцца з месца, спаўзці; асунуцца ўніз (размоўнае).

    • Шапка з’ехала на патыліцу.
    • У непрытомнасці жанчына з’ехала на зямлю.
    • З’ехаць з глузду (размоўнае — страціць розум, звар’яцець).

|| незакончанае трыванне: з’язджаць.

з’ява назоўнік | жаночы род

  1. Тое, у чым выяўляецца сутнасць, а таксама наогул усякае праяўленне чаго-н., падзея, выпадак.

    • Фізічная з.
    • Прыродныя з’явы.
    • Новыя з’явы ў грамадскім жыцці.
  2. У п’есе: частка акта або дзеі, у якой склад дзеючых асоб не мяняецца.

з’явіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыйсці куды-н. па выкліку, па якой-н. афіцыйнай неабходнасці.

    • З. ў час.
    • З. ў суд.
  2. Прыйсці, прыбыць.

    • Дадому сын з’явіўся позна вечарам.
  3. Узнікнуць, паказацца перад вачамі, паявіцца.

    • На небе з’явіліся першыя зоркі.
  4. Узнікнуць, пачаць існаваць.

    • З’явілася новая думка.
  5. Стаць, зрабіцца чым-н.

    • Прастуда з’явілася прычынай хваробы.
    • З’явіцца на свет — нарадзіцца.

|| незакончанае трыванне: з’яўляцца.

|| назоўнік: з’яўленне.

з’ядаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і есці (у 1 і 3 знач.).

  • Хутка з. абед.
  • З. многа хлеба.

з’яднаны прыметнік

Дружны, аднадушны, згуртаваны.

  • З. калектыў.

|| назоўнік: з’яднанасць.

з’яднацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

  • З. супраць агульнага ворага.

|| незакончанае трыванне: з’ядноўвацца.

|| назоўнік: з’яднанне.

з’яднаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

  • З. народныя масы.

|| незакончанае трыванне: з’ядноўваць.

|| назоўнік: з’яднанне.