Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ігліца назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Іголкападобнае лісце хвойных дрэў і кустоў.

  • І. сасны.

|| прыметнік: іглічны.

ігнараваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Знарок не заўважыць (не заўважаць), не рэагаваць, не адказваць на што-н.

  • І. крытыку.
  • І. думку калектыву.

|| назоўнік: ігнараванне.

іголка назоўнік | жаночы род

  1. Завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі; прылада для шыцця.

    • Машынная і.
    • Уцягнуць нітку ў іголку.
  2. Наогул — прадмет такой формы рознага прызначэння, завостраны з аднаго канца.

    • Патэфонная і.
    • Яловыя іголкі.
    • Іголкі ў вожыка.
    • Як на іголках (пра неспакойны, нервовы стан).

|| памяншальная форма: іголачка.

  • З іголачкі (размоўнае адабральнае) — пра новае, толькі што пашытае, пра вельмі моднае.

|| прыметнік: іголачны і іголкавы.

  • Іголачны ўкол.
  • Іголкавы цэх.

іголкападобны прыметнік

Які мае форму іголкі.

|| назоўнік: іголкападобнасць.

іголкатрымальнік назоўнік | мужчынскі род

Прыстасаванне, у якім замацоўваецца іголка.

І. у швейнай машыне.

іголкатэрапія назоўнік | жаночы род

Лячэнне ўколамі спецыяльных іголак у строга вызначаныя месцы на целе.

|| прыметнік: іголкатэрапеўтычны.

іголкаўколванне назоўнік | ніякі род

Тое, што і іголкатэрапія.

ігольнік назоўнік | мужчынскі род

Падушачка або скрыначка для захоўвання швейных кодак.

|| жаночы род: ігольніца.

ігольчасты прыметнік

Пакрыты вялікай колькасцю іголак (да 2 знач.).

  • І. кактус.

ігра назоўнік | жаночы род

  1. гл. іграць.

  2. Хуткая змена, пералівы колераў, святла і пад.

    • І. фарбаў.
  3. Тайныя задумы, наўмысныя дзеянні, інтрыгі.

    • Разгадаць біржавую ігру.

|| прыметнік: ігравы і ігральны.