Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

каардыната назоўнік | жаночы род

  1. Адна з велічынь, якая вызначае месцазнаходжанне пункта на плоскасці або ў прасторы (спецыяльны тэрмін).

    • Геаграфічныя каардынаты.
  2. пераноснае значэнне: Звесткі пра месцазнаходжанне або месцапражыванне каго-н. (размоўнае).

    • Напішы мне свае к.

|| прыметнік: каардынатны.

каардынатар назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Асоба, якая ажыццяўляе каардынацыю чаго-н.

каб1 злучнік

  1. Далучае да галоўнага пабочны сказ з мэтавым або паясняльным значэннем.

    • Трэба чытаць больш выразна, каб усім было зразумела.
    • Спяшаюся, каб не спазніцца на поезд.
  2. умоўны. Далучае даданы сказ, які паведамляе пра ўмовы здзяйснення чаго-н.

    • Каб ён змог, то зрабіў бы сам.
    • Не прыехаў бы, каб не было патрэбы.
  3. Уводзіць пабочныя і ўстаўныя словазлучэнні і сказы.

    • А я, каб ты ведала, заўтра паеду ў камандзіроўку.

каб2 часціца

  1. Ужыв. пры выказванні скаргі, праклёну, пажадання (звычайна ў пачатку простых сказаў).

    • К. такіх вылюдкаў зямля не насіла!
  2. Ужыв. пры выказванні сумнення ў магчымасці чаго-н.

    • К. толькі адна гэта бяда.

кабала назоўнік | жаночы род

  1. У старажытнай і сярэдневяковай Русі: даўгавое абавязацельства, якое ставіла пазычальніка ў асабістую маёмасную залежнасць ад пазыкадаўца, а таксама сама гэта залежнасць.

  2. пераноснае значэнне: Поўная залежнасць ад каго-н.

    • Селянін быў у кабале ў памешчыка.

кабальны прыметнік

  1. Які мае адносіны да кабалы (у 1 знач.), знаходзіцца ў кабале (у 2 знач.).

    • Кабальная залежнасць.
  2. пераноснае значэнне: Які з’яўляецца кабалой (у 2 знач.), вельмі цяжкі.

    • Кабальныя ўмовы.

кабалістыка назоўнік | жаночы род

  1. Сярэдневяковая містычная плынь у іудаізме, якая прымяняла магічныя рытуалы і варажбу.

  2. пераноснае значэнне: Штосьці незразумелае, заблытанае, поўнае загадкавай сілы (кніжнае іранічны сэнс).

|| прыметнік: кябалістычны.

кабан назоўнік | мужчынскі род

  1. Самец свінні, кныр.

  2. Дзікая свіння, дзік.

|| памяншальная форма: кабанчык.

кабаніна назоўнік | жаночы род

Мяса кабана.

  • Воўк да кабаніны вельмі ласы.

кабарга назоўнік | жаночы род

Сібірская і азіяцкая бязрогая горная жывёліна сямейства аленевых.

|| прыметнік: кабарговы.