уюк назоўнік | мужчынскі род
Упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы, а таксама сумка для такой паклажы.
уюк назоўнік | мужчынскі род
Упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы, а таксама сумка для такой паклажы.
уюн назоўнік | мужчынскі род
Невялікая вельмі рухавая рыба з падоўжаным чэрвепадобным целам і дробнай луской.
пераноснае значэнне: Пра рухавага, жвавага чалавека, звярка або пра праныру, лаўкача.
|| прыметнік: уюновы.
уюрок назоўнік | мужчынскі род
Невялікая паўночная таежная птушка.
|| прыметнік: уюрковы.
уючны прыметнік
Які служыць, прызначаны для перавозкі ўюкаў.
уючыць дзеяслоў | незакончанае трыванне
Класці ўюкам або нагружаць уюкам.
|| закончанае трыванне: наўючыць.
уява назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і ўяўленне.
Напамінак, вобраз, прымета.
уявіцца дзеяслоў | закончанае трыванне
Узнікнуць ва ўяўленні або (безасабовая форма) здацца, паказацца.
|| незакончанае трыванне: уяўляцца.
уявіць дзеяслоў | закончанае трыванне
У думках скласці вобраз каго-, чаго-н.
Палічыць, дапусціць.
заг. у знач. пабочн. слова уяві, уяві сабе. Ужыв. для падкрэслівання чаго-н. дзіўнага, цікавага.
|| незакончанае трыванне: уяўляць.
уяўленне назоўнік | ніякі род
Стварэнне ў думках вобраза каго-, чаго-н. ці ўзнаўленне ў свадомасці атрыманых раней успрыманняў, а таксама канкрэтны вобраз прадмета ці з’явы, які раней уздзейнічаў на органы пачуццяў, а ў гэты момант непасрэдна не ўспрымаецца свядомасцю.
Псіхічны працэс, які заключаецца ў стварэнні новых вобразаў на аснове ўжо наяўных шляхам іх пераўтварэння (спецыяльны тэрмін); творчая фантазія.
Разуменне, веданне чаго-н.
уяўны прыметнік
Які існуе ва ўяўленні або мажлівы тэарэтычна.
уяўны лік — у матэматыцы: квадратны корань з адмоўнага ліку.
|| назоўнік: уяўнасць.