Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

груша і ігруша, ‑ы; Р мн. груш і ігруш; ж.

1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з сакавітымі салодкімі пладамі ў форме акруглага конуса. Груша-дзічка. Марозаўстойлівы сорт ігруш.

2. Плод гэтага дрэва. Натрэсці груш. Сушаныя грушы. Кампот з ігруш.

3. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Лыжкі з грушы.

•••

Земляная груша — шматгадовая кармавая і тэхнічная клубняносная расліна сямейства складанакветных; тапінамбур.

На вярбе грушы растуць у каго — маніць, расказвае небыліцы.

грушавы і ігрушавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да грушы (у 1 знач.). Грушавы пень. Ігрушавы сад.

2. Прыгатаваны з груш (у 2 знач.). Грушавы напітак. Ігрушавая эсенцыя.

грушападобны і ігрушападобны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд, форму грушы (у 2 знач.). Грушападобная электрычная лямпачка.

грушына і ігрушына, ‑ы, ж.

Асобнае грушавае дрэва. Ігрушына ў квецені. ▪ А сёння грушына без хутара Стаіць бабылкай на мяжы. Барадулін.

ігла́,ы́; мн. і́глы (з ліч. 2, 3, 4 іглы́), і́глаў; ж.

1. Тое, што і іголка (у 1–5 знач.). А зараз .. [дарожкі] анямелі, Прысыпаны ігламі хвой. Колас.

2. чаго або якая. Пра шпіль будынка. Адміралцейская ігла.

іглападобны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму іглы. Іглападобнае лісце.

ігласкурыя, ‑ых.

Тып марскіх беспазваночных жывёл, якія маюць вапнавы ўнутраны шкілет і шыны або іголкі на паверхні цела (напрыклад, марскія зоркі).

іглінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Хваёвая іголка, звычайна маленькая. Ігліца кедравая намнога даўжэйшая ад сасновай, а галоўнае — у сасновай па дзве іглінкі ў пучку, а тут па чатыры. Дубоўка.

іглісты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з ігліцы, іголак (у 3–5 знач.), густа пакрыты імі. Іглістая елка. ▪ Адна галіна з пажоўклай шышкай, з іглістымі кусточкамі, ціха гайдаючыся, цягнулася да расчыненай форткі, нібы заглядвала ў пакой. Мележ. Тут, у зацішку, не мяла. Толькі церушыўся з дрэваў калючы снегавы пыл, прысыпаючы дарогу іглістай намараззю. Асіпенка.

ігліца, ‑ы, ж.

1. зб. Іголкападобнае лісце хвойных дрэў і кустоў. [Яліна] моцна здрыганулася, страсянуўшы з сябе цэлы дождж ігліцы і шышак. Лынькоў. Потым пацягнула борам, які адтаў, спакойна аддаючы ў паветра водар кіславатай ігліцы, дух смалы і шышак... Ермаловіч.

2. Адзін ліст хвойных дрэў і кустоў. Дробныя ігліцы яловых лапак высахлі і асыпаліся, услаўшы дно [ш]алашоў тоўстым пухкім пластом. Колас. Моўчкі сосны старыя стаяць (Ні адна не хіснецца ігліца). Матэвушаў.

3. Разм. Папярочны драўляны брусок, якім змацоўваюцца дзвярныя дошкі.