Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

яхант, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.

1. ‑у. Стараславянская назва каштоўных камянёў рубіну і радзей сапфіру.

2. ‑а. Асобны ювелірна апрацаваны кусочак гэтых камянёў, што выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Пярсцёнак з яхантам.

яхантавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яханту. Яхантавыя завушніцы.

яхканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. яхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам даляцела яхканне ганчака, потым грымнуў стрэл — недалёка хадзіў паляўнічы. Гурскі. Заходзячыся ў яхканні, ганчакі амаль даганялі беляка. Краўчанка.

яхкаць, ‑ае; незак.

Брахаць у час пагоні за зайцам (пра сабаку). Яхкаюць злыя сабакі, Енчаць, абнюхаўшы след. Хведаровіч. Такса яхкала недзе зусім блізка. С. Александровіч.

яхт-клуб, ‑а, м.

Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам. // Водная станцыя такой арганізацыі, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца такая арганізацыя. А побач — замак Пятра Першага, яхт-клуб. Новікаў.

[Ад англ. jacht-club.]

яхта, ‑ы, ДМ яхце, ж.

Паруснае, маторнае або паравое спартыўнае ці турысцкае судна.

[Ад гал. jacht.]

яхтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да яхты. Яхтавая канструкцыя.

яхтсмен, ‑а, м.

Спартсмен, які займаецца водным спортам на яхтах.

[Ад англ. jachtsman.]

яхіда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм. Тое, што і яхідна 1 (у 2 знач.). [Палатна:] — Уга... знайшлі ціхоню... Гэта не дзед, а яхіда чыстая. Лынькоў.

яхідна 1, ‑ы, ж.

1. Млекакормячая жывёліна атрада клаачных, накрытая іголкамі і поўсцю (водзіцца ў Аўстраліі, Новай Гвінеі, Тасманіі).

2. перан. Разм. Пра злога, каварнага чалавека. Не хлопец, а яхідна нейкая.

яхідна 2, ‑ы, ж.

Ядавітая аўстралійская змяя сямейства аспідаў.