Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ювелір, ‑а, м.

1. Майстар, які вырабляе прадметы мастацтва, упрыгожанні і пад. з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі. Па звычцы або па традыцыі самай дакладнай лічаць працу ювеліра, гадзіннікавага майстра, аптэкара. Матрунёнак.

2. Прадавец такіх прадметаў, упрыгожанняў.

[Гал. juwelier.]

ювелірны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прадметаў мастацтва і ўпрыгожанняў з каштоўных металаў і камянёў, да іх вырабу, продажу і пад. Ювелірныя вырабы. Ювелірная майстэрня. Ювелірны магазін.

2. перан. Тонкі, дасканалы; такі, як у ювеліра. Ювелірная работа. Ювелірная дасканаласць. // Умела і старанна апрацаваны (пра часткі, дэталі чаго‑н. і пад.).

•••

Ювелірнае мастацтва — від дэкаратыўнага прыкладнога мастацтва, звязанага з вырабам упрыгожанняў, прадметаў быту з каштоўных металаў у спалучэнні з каштоўнымі камянямі.

ювеналогія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае рэзервы чалавечага арганізма і шляхі захавання прымет маладосці на працягу даўгалетняга жыцця.

[Ад лац. juvenis — гоны, малады.]

ювенальны, ‑ая, ‑ае.

Непалаваспелы.

[Лац. juvenalis — юны.]