Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

юбея, ‑і, ж.

Дрэва сямейства пальмавых, што дае ядомыя плады, з соку якіх вырабляюць віно; слановая пальма.

юбка, ‑і, ДМ юбцы; Р мн. юбак; ж.

Спец. Бакавыя сценкі (ці ніжняя частка іх) якога‑н. цыліндрычнага вырабу. Юбка поршня.

юбілей, ‑ю, м.

Гадавіна дзейнасці каго‑н. або існавання чаго‑н., якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю. Юбілей вучонага. 900‑гадовы юбілей Мінска. ▪ Мой край юбілей адзначае І славіць здабыткі свае. Астрэйка. // Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.

[Ад лац. jubilaeus annus — юбілейны год.]

юбілейны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юбілею. Юбілейная дата. Юбілейныя дні. // Які ўстанаўліваецца, праводзіцца ў гонар юбілею, з выпадку юбілею. Юбілейны медаль. Юбілейная сесія.

юбіляр, ‑а, м.

Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца. Горад-юбіляр. Віншаванне юбіляра. ▪ Плылі юбіляру кветкі. Ракою лілося віно. І рукі яму націскалі. І гаварылі прамовы. Кірэенка.

юбілярка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да юбіляр.