Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эс, нескл., н.

Назва літары «с».

эсдэк, ‑а, м.

Уст. Сацыял-дэмакрат.

эсдэкаўскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да эсдэкаў, належыць ім. Эсдэкаўская газета.

эсенцыя, ‑і, ж.

1. Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога‑н. лятучага рэчыва, які ўжываецца ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці. Воцатная эсенцыя. ▪ У будцы прыемна пахне грушавай эсенцыяй; на паліцах.. ляжаць каробкі з часткамі карціны, якую толькі паўгадзіны таму назад прывезлі ў калгас. Стаховіч.

2. перан. Сутнасць чаго‑н.; квінтэсенцыя. Эсенцыя пытанняў. Эсенцыя фактаў.

[Ад лац. essentia — сутнасць.]

эскадра, ‑ы, ж.

Буйное злучэнне ваенных караблёў ці самалётаў. Цёмнай ліст ападаў скай ноччу эскадра мінаносцаў пакінула рэйд і стала ў баявым парадку рухацца на подступы да Петраграда. Хведаровіч.

[Фр. escadre.]

эскадраны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да эскадры; дзейнічае ў складзе эскадры. Эскадраныя судны. // Які праводзіцца, выконваецца эскадрай. Эскадраны манеўр. Эскадраная стральба.

2. Як састаўная частка назваў некаторых ваенных суднаў вялікага водазмяшчэння з шырокім раёнам плавання. Эскадраны мінаносец. Эскадраная падводная лодка.

эскадрон, ‑а, м.

Падраздзяленне кавалерыйскага палка, якое адпавядае пяхотнай роце. [Каршукоў:] — Салдат у Гітлера не шмат. Б’е браніраваным кулаком, а тыл — дзіравы. Кінь ты сюды конніцы некалькі эскадронаў, дык да самога Берліна можна ісці без прыпынку... Асіпенка. З дзесятак старыцкіх хлопцаў-партызан зрабілі ў кустах за вёскай засаду і прымусілі ўцякаць у паніцы цэлы ўланскі эскадрон. Хадкевіч.

[Фр. escadron.]

эскадронны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эскадрона, належыць яму. Эскадронная маёмасць. Эскадронная канюшня. // у знач. наз. эскадронны, ‑ага, м. Камандзір эскадрона. Выклікае эскадронны.

эскадрылля, ‑і, ж.

1. Падраздзяленне ваеннай авіяцыі, якое складаецца з некалькіх звенняў самалётаў. Партызанам нічога не заставалася, як рушыць у паход без батарэй, бо адпомсціць за збіты самалёт сюды, як пасля выявілася, ляцела цэлая эскадрылля цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў. Ваданосаў.

2. Група лётчыкаў, якія ўваходзяць у склад такога падраздзялення. [Камандзір] загадаў першай эскадрыллі адразу пасля пастраення ісці ў баракамеру. Алешка.

3. перан. Разм. Пра вялікую колькасць птушак, рыб і пад. Ля берага ў праменні сонца грэюцца эскадрыллі маленькіх рыбак. Карпюк.

[Фр. escadrille.]

эскалатар, ‑а, м.

Лесвіца з рухомымі прыступкамі для пад’ёму і спуску людзей на розныя ўзроўні. Прайшлі ў метро. Не становячыся на эскалатар. Ніна Іванаўна яшчэ раз папярэдзіла сваіх малодшых сяброў: — Бачыце, як заходзяць на яго? Дубоўка.

[Англ. escalator ад лац. scala — лесвіца.]