Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эгалітарны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на ўраўняльным перадзеле прыватнай уласнасці. Эгалітарная сістэма кіравання.

эгалітарызм, ‑у, м.

Дробнабуржуазныя ўтапічныя тэорыі, якія прапаведуюць усеагульную ўраўняльнасць як прынцып арганізацыі грамадскага жыцця.

[Фр. égalitarisme ад égalitaire — раўнапраўны, ураўняльны.]

эгалітарыст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік, прыхільнік эгалітарызму.

эгатызм, ‑у, м.

Кніжн. Перабольшаная думка пра сваю асобу, пра свае вартасці і значэнне; самаўлюбёнасць.

[Англ. egotism ад лац. ego — я.]

эгафутурызм, ‑у, м.

Адзін з напрамкаў рускага футурызму.

[Ад лац. ego — я і слова футурызм.]

эгафутурыст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік, прыхільнік эгафутурызму.

эгацэнтрызм, ‑у, м.

Кніжн. Крайняя форма праяўлення эгаізму і індывідуалізму, у аснове якой ляжыць погляд на сябе як цэнтр сусвету. [Гаранскаму] хацелася сказаць пра юначы эгацэнтрызм, пра шкодную саманадзейнасць. Сабаленка.

[Ад лац. ego — я і centrum — цэнтр.]

эгацэнтрыст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, якому ўласцівы эгацэнтрызм; той, хто лічыць сябе цэнтрам сусвету. [Шохан:] — А ў .. [Мудрыка] шкурная праўда. Нават не эгаіст ён. Эгацэнтрыст... Навуменка.

эгацэнтрыстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да эгацэнтрыст.

эгацэнтрычны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эгацэнтрызму, эгацэнтрыста, уласцівы ім. Эгацэнтрычны пункт гледжання.