Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...хвосты, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: з такім хвастом, які называецца ў першай частцы, напрыклад: лірахвосты, шылахвосты.

хвайняк, ‑у, м.

Разм. Тое, што і хвойік. Міма акна праплываюць старыя хвайнякі. Навуменка. І я ўспомніў, як світаннем У густыя хвайнякі, Бы да любай на спатканне, Бег збіраць баравікі... Лойка.

хвала, ‑ы, ж.

1. Праслаўленне, усхваленне. Дык урачыста, з пачуццём Братэрства нашых сэрцаў, — хорам, Браты, уславім залп «Аўроры», Хвалу Кастрычніку спяём! А. Александровіч. Пайшла пра звеннявую на ўвесь край Такая слава і хвала, Што і сама таго Агата ўцяміць не магла. Маеўскі. // Адабрэнне, добры водзыў, пахвала. Людзі чулі, як іх хлопца, хлопца іх сяла, пахваліў такі вучоны чалавек, і гэта хвала лажылася трохі і на іх саміх. Колас.

2. у знач. вык. Вокліч захаплення, прызнання, удзячнасці каму‑, чаму‑н. Хвала вам, адважных героі! ▪ Хвала табе, Кастрычніка дзяржава! Машара. І земляроб у кожным доме, на кожнай ніве паўтарыў: — Хвала дажджу!.. Вялюгін.

3. Разм. Рэпутацыя каго‑н., агульная думка пра каго‑н. Граф Кісялёў, які «заваяваў» сабе хвалу «рэфарматара», не вельмі спяшаўся зрабіць вывады. «Полымя».

•••

Адна хвала — усё роўна. [Цімох:] — Ці так або сяк прападу — Адна табе ўсюды хвала. Колас. Адзін хоць з’еш вала — усё адна хвала. Прыказка.

Пець хвалу гл. пець.

Хвала богу (у знач. пабочн.) — тое, што і дзякуй (дзякаваць) богу (гл. дзякуй).

хвале... (а таксама хваля...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «хваля», напрыклад: хвалепадобны, хвалярэз і інш.

хвалебнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць хвалебнага.

хвалебны, ‑ая, ‑ае.

У якім ёсць пахвала. Хвалебны водзыў. ▪ У «Чырвоны бор» часта наведваліся работнікі раённай газеты. Яны звычайна заходзілі да старшыні, гутарылі з ім, запісвалі з яго слоў тое, што ім трэба было, і пісалі хвалебныя артыкулы. Сабаленка. Пасля хору хвалебных рэцэнзій узнялася хваля крытыкі і разносаў. «Маладосць».

хвалевы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да хвалі (у 2 знач.).

хваленне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хваліць.

хвалены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад хваліць.

2. у знач. прым. Які атрымаў высокую ацэнку; расхвалены. Забуду многіх музыкантаў хваленых, Але й прад смерцю прыгадаю зноў — Далёка ў полі, на пагорках варненскіх, Язычніцкія скрыпкі цвыркуноў. Гілевіч.

хвалепадобны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на хвалю; які мае выгляд хвалі. Хвалепадобныя рухі. ▪ Над галавою гарэла паўночнае ззянне. Светлыя хвалепадобныя палосы пераліваліся рознымі колерамі, рухаліся, плылі. Шамякін.