Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...фаг, ‑а, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «пажыральнік», «паглынальнік», напрыклад: фітафаг, іхтыяфаг.

...фоб, ‑а, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «ненавіснік», «праціўнік» чаго‑н., напрыклад: англафоб, славянафоб.

[Ад грэч. phobos — страх.]

...фобія, ‑і, ж.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: боязь чаго‑н., напрыклад: гідрафобія, бактэрыяфобія, фотафобія.

...фон, ‑а, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на іх адносіны да гуку, голасу, напрыклад: мікрафон, магнітафон.

...фор, ‑а, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая надае значэнне: «нясучы», «які нясе», напрыклад: семафор, святлафор, электрафор.

[Ад грэч. foros — нясучы.]

...фікацыя, ‑і, ж.

Другая састаўная частка складаных слоў са значэннем: укараненне, распаўсюджанне чаго‑н., напрыклад: радыёфікацыя, электрыфікацыя.

[Ад лац. facere — рабіць.]

...філ,

Другая састаўная частка складаных слоў, якая азначае друг, прыхільнік усяго таго, што названа першай часткай слова, напрыклад: славянафіл, германафіл, бібліяфіл.

[Ад грэч. philéō — люблю.]

ф,

1. Дваццаць трэцяя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эф» і ўжываецца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.

2. Глухі, губна-зубны, шчылінны зычны гук.

фа, нескл., н.

Чацвёрты гук музычнай тамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

[Іт. fa.]

фаб...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «фабрычны», напрыклад: фабком, фабзаўком.