Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

руса...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «русы», напрыклад: русабароды, русагаловы.

русабароды, ‑ая, ‑ае.

З русай барадой. Высокі, русабароды паджылы касец.. выйшаў нават крокаў на пяць у траву насустрач мядзведзіцкім. Крапіва.

русавалосы, ‑ая, ‑ае.

З русымі валасамі. Чуцен спеў — Русавалосы грае трактарыст. Танк. У першай лодцы сядзіць русавалосы хлопец у белай кашулі. Аляхновіч.

русаваты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку русы. Русаватая дзяўчына. Русаватыя валасы.

русавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і русявы. Быў Міхась Калачынскі тады танклявы, русавы, яснавокі і нават трошкі сарамлівы, ціхі, звычайны вясковы хлопец. Бялевіч.

русагаловы, ‑ая, ‑ае.

З русымі валасамі на галаве.

русак, ‑а, м.

Шэры заяц, які захоўвае (у адрозненне ад беляка) аднолькавую афарбоўку зімой і летам. На тэрыторыі Беларускай ССР вядуцца зайцы русакі і белякі. «Беларусь».

русакосы, ‑ая, ‑ае.

З русымі косамі. [Сымон] паглядаў у адзін бок, дзе пад сонечнай спякотай жала маладая русакосая дзяўчына — яго любая Зоська. Бядуля.

русалачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да русалка.

русалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Міфалагічны вобраз усходнеславянскіх народаў у выглядзе жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, якая жыве ў вадзе або жыце. Русалак рогат... Ночы ціш... Пужаюць князя над вадою. Чарот. Гэта было адно з тых месц, пра якія калісьці народ расказваў страхотныя казкі — з разбойнікамі, з лесунамі, з русалкамі. Бядуля.