Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

руда, ‑ы, ДМ рудзе; мн. руды; ж.

Прыродная мінеральная сыравіна, якая змяшчае ў сабе металы або іх злучэнні. Жалезная руда. Руды каляровых металаў. Уранавая руда. Азбеставая руда. ▪ І робяць гарнякі руду, шахцёры высякаюць вугаль. Таўлай. [Лахманы] мокрыя да пахаў, у бурых плямах балотнай руды. Місько.

рудабароды, ‑ая, ‑ае.

З рудой барадой. — Што ён кажа? — не ўтрываў шыракаплечы рудабароды партызан з марлевай павязкай на вялікай стрыжанай галаве. Мележ.

рудавалосы, ‑ая, ‑ае.

З рудымі валасамі. Змітрок крадком пазіраў на Ігналю, і новае, нязнанае дагэтуль пачуццё ўзнікала ў яго да гэтага рудавалосага, шчуплага і надзвычай жывога хлопца. Хадкевіч.

рудаваты, ‑ая, ‑ае.

Трохі руды, не зусім руды. [Галіна Адамаўна] не ведае больш прыгожых валасоў. Дурні тыя, хто кажа, што доктар Яраш трохі рудаваты. Шамякін. [Сабастыян] пільна ўзіраецца пад кусты ядлоўцу, шукаючы рудаватых грыбных капялюшыкаў. Сабаленка.

рудавоз, ‑а, м.

Баржа, па якой возяць руду. Плывуць цеплаходы, плывуць рудавозы, шумяць з берагоў ім дубы і бярозы. Дубоўка.

рудавусы, ‑ая, ‑ае.

З рудымі вусамі. [Дзядзька] як заходзіў у хату, усмешка ззяла на ўсім яго шырокім рудавусым твары. Хадкевіч.

рудакоп, ‑а, м.

Уст. Горнарабочы ў рудніку.

руданоснасць, ‑і, ж.

Уласцівасць руданоснага.

руданосны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе залежы руды.

рудапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.

Які падымае руду з шахты па паверхню зямлі. Рудапад’ёмная машына.