Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рожа 1, ‑ы, ж.

Інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца вострым запаленнем скуры або слізістых абалонак.

рожа 2, ‑ы, ж.

Абл. Ружа. Амур і сумны і прыгожы Стаіць з павязкай на вачах Ля склепу. Часам лёгкі пах Сюды даносіцца ад рожы. Багдановіч.

рожысты, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рожы 1. Рожыстае запаленне.