Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рвануцца,

гл. ірвануцца.

рвануць,

гл. ірвануць.

рваны,

гл. ірваны.

рвацкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да рвача, рвацтва. Зараз Рулін выдаваў сябе за шкоднага, беспадстаўнага скаржніка з рвацкім задзёрам. Гартны.

рвацтва, ‑а, н.

Разм. Паводзіны, учынкі рвача. Барацьба з рвацтвам.

рвацца,

гл. ірвацца.

рваць 1,

гл. ірваць 1.

рваць 2,

гл. ірваць 2.

рвач, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які імкнецца атрымаць за сваю работу больш, чым яна каштуе, ці нядобрасумленнымі спосабамі здабыць як мага больш асабістых выгод. Ладавалі заявы звычайна рвачы, спадзеючыся: моў, новы старшыня мала ведае калгас і людзей — самы зручны выпадак ускубнуць, што можна. Дуброўскі.

рвота, ‑ы, ДМ ‑рвоце, ж.

Мімавольнае вывяржэнне змесціва страўніка праз рот.

рвотны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рвоты. Рвотны акт. // Які выклікае рвоту. Рвотны сродак.

2. у знач. наз. рвотнае, ‑ага, н. Лякарства, якое выклікае рвоту.